Пачні пісаць...
У ноч на 18 сакавіка Армія абароны Ізраілю аднавіла актыўныя баявыя дзеянні ў сектары Газа. Былі нанесеныя авіяўдары па аб'ектах тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас», з якою два месяцы таму было падпісанае пагадненне пра замірэнне.
Новы стары прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, які высяляе мігрантаў і ўводзіць высокія мытныя тарыфы для суседніх краінаў, выступіў з планам акультурвання палестынскага сектару Газа. Аднак самі палестынцы гэтага не ўбачаць – іх прапануецца масава выселіць. Не ў захапленні ад гэтай ідэі і краіны, куды плануецца пасяліць палестынцаў. А некаторыя і наагул бачаць у гэтым этнічныя чысткі.
Ізраільскія сілы 9 лютага выйшлі з ключавога калідору Газы. Пра гэта заявілі ізраільскія афіцыйныя асобы і «Хамас». Выхад ёсць часткаю абавязанняў Ізраілю ў межах пагаднення аб спыненні агню з «Хамасам».
Супрацоўнікам Чырвонага Крыжа перадалі яшчэ трох ізраільцянаў, якіх тэрарысты «Хамасу» захапілі ў 2023 годзе. Ізраіль у замен выпусціў 183 палестынцаў.
Ізраіль і «Хамас» усё ж пайшлі на спыненне агню ў Газе пасля амаль трохгадзіннай затрымкі, піша «Reuters». З моманту, калі пагадненне павінна было пачаць дзеяць, да рэальнага абвяшчэння перамір'я Ізраіль атакаваў Газу ракетамі.