Пачні пісаць...
Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) выступіў з заявай з нагоды прызнання яго 9 ліпеня «тэрарыстычнай арганізацыяй» з боку Генеральнай пракуратуры Беларусі. У АПК адзначылі, што пад апісанне тэрарыстычнай арганізацыі найбольш пасуюць улады краіны.
Рух «Талібан» больш не забаронены ў Расеі. Пастанова Вярхоўнага Суда Расеі набыла моц 20 траўня, і адпаведны запіс з'явіўся ў рэестры тэрарыстычных арганізацыяў ФСБ Расеі.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У яго сярод іншых цяпер уключаны беларускі комік Вячаслаў Камісаранка.
Тэрарысты – не полк Каліноўскага, а рэжым Лукашэнкі, лічыць экс-камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Кіт (Прохараў). Гэтак ён рэагуе на тое, што аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў прызнанае ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк імя Кастуся Каліноўскага разам з яго структурамі «тэрарыстычнай арганізацыяй», паведаміў Аляксандр Карповіч, начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.