Пачні пісаць...
У што Лукашэнка пачаў гуляць з ЗША? Вызваленне трох палітычных вязняў у Беларусі – звычайны гандаль закладнікамі ці штосьці большае? Што можа выйграць Лукашэнка? Пра гэта – у праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Аляксандр Лукашэнка кульгаў у Пакістане. Гэта спрабавалі схаваць, але не ўдалося. У Казахстане ён прызнаўся, што прапанаваў Пуціну размясціць ракеты «Арэшнік» у Беларусі. Гэта тэмы новага «ПраСвету» з Сяргеем Пелясою. Госць студыі – Аляксандр Атрошчанкаў, аўтар і сузаснавальнік парталу «REFORM.news» і YouTube-каналу «Саша, что ты несешь!».
Што хвалюе Лукашэнку і на што ці на каго ён спадзяецца? А на што спадзявацца беларусам? У чым улады цяпер спрабуюць пераканаць грамадства? Чаму Лукашэнка адчыняе дзверы перад Кітаем? Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя тэмы ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Госці студыі – Наталля Радзіна, рэдактарка парталу «Хартыя‘97», і Віталь Цыганкоў, аўтар і вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце», палітычны аглядальнік радыё «Свабода».
Сенсацыйнае прызнанне Аляксандра Лукашэнкі пра змест сакрэтных перамоваў з ЗША. Паводле незаконнага кіраўніка Беларусі, Амерыка пагражала яму санкцыямі і нават вайною. Падрабязнасці ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Аляксандр Лукашэнка нечакана прагаварыўся пра забароны з боку медыкаў. На што ён можа быць хворы? У чым інтрыга з датаю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі? Ці стануцца яны апошнімі для Лукашэнкі? Як вучэнні «Захад 2025» звязаныя з выбарамі? Пра гэта – сёння ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.