5 ліпеня ў выніку цяжкай хваробы пайшоў з жыцця беларускі актор Андрэй Бардухаеў, паведамілі на сваіх старонках у «Фэйсбуку» акторы Валерыя і Ігар Сіговы.
У Астраўцы пяцігадовы хлопчык патануў у калодзежы ачышчальных збудаванняў 28 чэрвеня. Паводле следства, люк не быў агароджаны, а на накрыўцы не было засаўкі, што дазволіла дзіцяці адкрыць люк. Заведзеная крымінальная справа за службовую нядбайнасць, паведамляе Следчы камітэт.
Прычынай смерці 43-гадовага беларуса Змітра Каспяровіча стаў пералом аснавання чэрапу. У польскай паліцыі лічаць, што да траўмы прывёў няшчасны выпадак, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на сяброў загінулага.
Бацька 14-гадовай школьніцы з Ельску, якая памерла ў мясцовай лякарні 17 траўня, распавёў у сацсетках, што падаў заяву ў міліцыю, у якой апісаў сітуацыю, паведамляе «Флагшток».
Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення з калоніі памёр былы палітвязень Валерый Богдан, паведамляе «Наша Ніва». Валерыю было 58 гадоў.
Дэпутат Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў і кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Прынёманскі» 62-гадовы Іван Ярмац скончыў жыццё самагубствам, паведамляе «Зеркало».
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкаю на надзейныя крыніцы. Пры гэтым абставіны трагедыі незразумелыя.
У папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя Норы» ў Івацэвічах паводле распараджэння кіраўніцтва ў суботу, 17 траўня, уключылі ацяпленне. Нагодаю сталася агалоска смерці вязня, пра якую стала вядома некалькі дзён таму, піша тэлеграм-канал Mayday.Team.
У івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя норы» памёр зняволены. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў «MAYDAY.TEAM».
Сталася вядома пра смерць былой палітычнай зняволенай Тамары Каравай з Лунінца, якая летась выйшла на волю паводле памілавання. Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі ейныя знаёмыя.
Чацвёра вайскоўцаў ЗША зніклі без вестак у Літве на палігоне каля гораду Пабрадзе, паведамляе Штаб сілаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы. Літоўскі тэлеканал кажа пра іхную гібель.
У Беларусі пасля палення вэйпа памерла 16-гадовая дзяўчына, распавёў падчас прэс-канферэнцыі 17 сакавіка намеснік кіраўніка аддзелу арганізацыі працы інспекцыі ў справах непаўналетніх Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч. Гэта першы выпадак смерці падлетка, звязаны з электроннымі прыладамі для палення.
15 сакавіка ў Кіеве прайшло развітанне з «каліноўцам» з пазыўным «Лыч», паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага.
Маці загінулага расейскага палітыка Аляксея Навальнага Людміла Навальная пасля паніхіды на Барысаўскіх могілках падзякавала ўсім, хто не забывае пра забойства ейнага сына. Там 16 лютага сабраліся людзі ў гадавіну смерці Навальнага, паведамляе «Медиазона».