Пратэсты 2020 года ў Беларусі выявіліся незвычайнымі ў гісторыі краіны паводле маштабаў і працягласці. Публічную нязгоду з палітыкай уладаў на вуліцах і плошчах гарадоў выказвалі сотні тысяч асобаў, у тым ліку дзейныя чыноўнікі і сілавікі. Але ўсё ж расколу кіроўных і сілавых элітаў так і не адбылося. «Белсат» разам з экспертамі і ўдзельнікамі тых падзеяў шукаў адказу на пытанне чаму.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў пачатку чэрвеня перадало еўрапейскім партнёрам новы спіс беларускіх суддзяў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях. Неўзабаве гэтыя імёны маюць з’явіцца ў санкцыйным пакеце ЕЗ, паведамляе кіраўнік НАУ, намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка. Імёны гэтых суддзяў названыя ў фільме НАУ.
Раённая пракуратура Варшавы распачала расследаванне паводле справы аб нападзе на намесніка Святланы Ціханоўскай і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку. Нападніка – Яўгена Казанцава, які кінуў у бок палітыка сметніцу, пастанавілі дэпартаваць з краіны.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Святланы Ціханоўскай, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў «Белсату» напад на сябе, што адбыўся ў сераду, 2 ліпеня, падчас урачыстага сходу ў Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту ў прысутнасці афіцыйных асобаў Польшчы і дыпламатычнага корпусу.