Каля вёскі Рэчкі Вялейскага раёну знайшлі ювелірную майстэрню X стагоддзя. Там захаваліся аздобы і інструменты. Пакуль гэта адзіная такая знаходка ў Беларусі. Пра гэта паведамляе БДУ.
Прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю «Бізон Гіґс 2024» выйграў навуковец з галіны медыцыны Максім Домніч. Пра гэта «Белсату» паведамілі арганізатары прэміі.