«Лепш надаецца на нацыянальна-інтэграцыйны сімвал». Беларусы адзначаць Дзень халадніку
Беларускія дыяспары ў розных краінах свету сёлета ў канцы траўня – пачатку чэрвеня праводзяць Фэст халадніку. Ініцыятар свята – гісторык Алесь Белы, кажа, што гэты халодны суп з буракоў больш пасуе на ролю нацыянальнага беларускага сімвалу, чымся дранікі. У адказ можна пачуць крытычныя меркаванні, што беларусы капіююць літоўскі Фэст халадніку, які сёлета зладзяць ужо трэці раз. Якое ж месца займае халаднік у беларускай кухні, разбіраемся ў матэрыяле.
Шуфлядка