Праз амаль два тыдні прастою другі энергаблок Беларускай атамнай станцыі (БелАЭС) быў уключаны ў сетку. Пра гэта 28 ліпеня заявілі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.
У Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці 27 ліпеня ад удару токам загінулі двое мужчынаў. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
У выніку пажару 15 ліпеня менскаму заводу «Керамін» – аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў у вырабе керамічнай і керамагранітнай пліткі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе – была нанесеная вялікая шкода. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва», прааналізаваўшы вядомыя факты датычна здарэння.
56-гадовы аўстрыйскі скайдайвэр Фэлікс Баўмгартнэр загінуў 17 ліпеня ў выніку няшчаснага выпадку, што здарыўся падчас палёту на параплане ў Італіі. Пра гэта паведамляе ANSA.
Паўтарагадовае дзіця, якое грамадзянін Беларусі Уладзімір В. ударыў аб падлогу ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева», адключылі ад апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеграм-канал «112».
У маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» невядомы мужчына нечакана падышоў да чужога дзіцяці, узяў яго на рукі і з сілаю кінуў на падлогу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Baza».