Пачні пісаць...
Пасля таго як Следчы камітэт пачаў палохаць беларусаў адказнасцю за ўдзел у акцыях за мяжой на Дзень Волі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка заклікаў палякаў прыйсці на мітынг разам з беларусамі. А беларусам Латушка нагадвае пра захады засцярогі.
Штогод да Дня Волі 25 сакавіка беларусы ладзяць мітынгі, шэсці, канцэрты і іншыя імпрэзы. Цягам больш як 30 гадоў акцыі праводзіліся ў Менску ды іншых беларускіх гарадах нават тады, калі гэта было вельмі небяспечна. Пасля пачатку масавых рэпрэсіяў у 2020 годзе мітынгі адышлі ў замежжа. А ці патрэбныя яны ўвогуле? Ці маюць рацыю тыя, хто кажа «навошта вы ходзіце – нічога ж не змяняецца»? Задалі гэтае пытанне беларусам, якія шмат гадоў удзельнічалі ў акцыях на радзіме, а цяпер працягваюць гэта рабіць за мяжою.
Беларусы па ўсім свеце плануюць адзначыць Дзень Волі – 107-ую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Белсат» збірае анонсы імпрэзаў, спіс будзе дапаўняцца.
З нагоды Дня Волі – гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – у польскай сталіцы Варшаве адбудзецца вялікае шэсце. Арганізатары запрашаюць падтрымаць арганізацыю падзеі таксама і фінансава.