Як ажаніцца за мяжою без даведкі з загсу? Пацікавіліся ў амбасадах, ці працуюць новыя правілы
З пачатку 2025 года загсы Беларусі больш не выдаюць даведак пра адсутнасць зарэгістраванага шлюбу. Цяпер пра тое, што ў вас няма перашкодаў для стварэння сям’і, заяўляеце вы самі ў прысутнасці натарыуса. Як гэта выглядае на практыцы, ці ўсім беларусам за мяжою навіна спрасціла жыццё і ці можна не хвалявацца, што новага дакументу дзесьці не прымуць? Спраўдзілі ў амбасадах Беларусі ў розных краінах. Таксама запыталі ў беларусаў, пабраных нядаўна шлюбам за мяжою, які шлях яны абралі.
Гісторыі