Акруговая пракуратура ў горадзе Зялёна Гура ў Польшчы распачала правяранне фактаў магчымых парушэнняў, да якіх магло дайсці падчас дзеяння праграмы «Poland Business Harbour» (PBH) у 2020–2023 гадах.
Беларусь і Лаос адмяняюць візы для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Адпаведнае міжурадавае пагадненне было падпісанае падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос, паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.
2 ліпеня візавы цэнтр Польшчы пачне працу ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «VFS Global».
Міністры ўнутраных справаў краінаў Балтыі, Скандынавіі і Польшчы ў чацвер, 19 чэрвеня, падчас сустрэчы ў Талліне зацвердзілі супольную пастанову аб забароне на ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам РФ, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны.
Адная з менскіх кампаніяў, якая дапамагае афармляць шэнгенскія візы, апублікавала ў сацыяльнай сетцы Threads польскую працоўную візу, выдадзеную грамадзяніну Беларусі. Дазвол аказаўся нетыповым і рэдкім, адзначае «Zerkalo».
Грамадзяне Беларусі могуць наведваць Албанію без візы на тэрмін да 30 дзён да 30 верасня 2025 года. Такая інфармацыя з’явілася на сайце албанскага Міністэрства замежных справаў. Раней паведамлялася, што краіна прыпыняе бязвіз з Беларуссю.