Што сёння звязвае ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў з 2020 годам? Пасля вырашэння якіх пытанняў тыя падзеі можна будзе проста пакінуць у гісторыі? Ці атрымалася ў тых, хто быў вымушаны ўцякаць амаль з пустымі рукамі, адбудаваць сваё жыццё на новым месцы? І ці хочуць яны вярнуцца ў Беларусь? Працягваем гутарыць з беларусамі, якія 5 гадоў таму выйшлі на вуліцы за свае галасы. Гэтым разам – размовы з Інай Зайцавай, вядомай як «бчб-нявеста» і педыятаркай Маяй Церакулавай.
«Адзінае, што я хацела б змяніць – перадухіліць смерць Ромы». Беларусы згадваюць 2020 год
З пацяпленнем плынь нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу, імкліва павялічваецца. «Белсат» разбіраўся, як гэта адбываецца.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь» 27 сакавіка. Паводле яго, 311 чалавек з іншых краінаў атрымалі беларускае грамадзянства. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».
Украіна вярнула дадому 175 вайскоўцаў з расейскага палону ў абмен на такую ж колькасць расейскіх вайскоўцаў 19 сакавіка. Яшчэ 22 цяжкапараненыя байцы перададзеныя Украіне Расеяй «у якасці жэсту добрай волі», паведамляе Мінабароны Расеі.
Сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін сустракаліся з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сілаў Ірану Азізам Насірзадэ. Хутчэй за ўсё, абмяркоўвалі атрыманне зброі Іранам на фоне кантактаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным, які падтрымлівае Іран, распавёў «Белсату» эксперт.