Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыняе сваю працу. Такое паведамленне з'явілася ў яго тэлеграм-канале.
Пасля таго як сталася вядома пра выцек звестак з бота «Беларускага Гаюна», тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, паказалі першага затрыманага праз выцек. Праект «Digital Intelligence Team» высветліў, што гэта работнік Мазырскага НПЗ Максім Нікіценка.