У Беларусі хочуць увесці абавязковую маркіроўку ўсіх каршэрынгавых аўтамабіляў, а іх кіроўцаў – абавязаць праходзіць дадатковыя праверкі. Абмеркаванне ініцыятывы ўжо прайшло ў Менскім гарвыканкаме і ў парламенце, піша выданне «Беларусы і рынак».
Менскі гарадскі выканаўчы камітэт павысіў цэны на прымусовую эвакуацыю і захоўванне аўтамабіляў. Гэтая пастанова была апублікаваная 24 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Грузія забараніла грамадзянам Беларусі і Расеі рээкспарт аўтамабіляў і спецтэхнікі, паведамляе партал bm.ge са спасылкаю на Агенцтва абслугоўвання МУС Грузіі, што рэгіструе аўтатранспарт. Новаўвядзенні набылі моц 15 траўня.
У першым квартале 2025 года ў Беларусі было прададзена больш за 13 тысяч новых легкавых аўтамабіляў. Гэта ў 1,7 разу больш за продажы першага квартала 2024 года, паведамляе аўтамабільная асацыяцыя «БАА».
За 2024 год у Беларусі 202 дзіцяці-пасажыры былі траўмаваныя падчас дарожна-транспартавых здарэнняў. З іх 14 загінулі, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Расейскі брэнд «LADA» заняў першае месца паводле продажу новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў студзені 2025 года. Пра гэта гаворыцца ў штомесячным аглядзе аўтарынку Аўтамабільнай асацыяцыі БАА. Яшчэ месяц таму БАА паведамляла, што марка «Geely» ад «BelGee» традыцыйна была лідарам продажу.
Беларуская эканоміка вырасла на 3,9 % у студзені – лістападзе, нягледзячы на санкцыі. Улады планавалі на 2024 год рост ВУП на 3,8 %. Аднак тое, што адбываецца ў эканоміцы, цяжка назваць поспехам, расказалі Ігару Кулею ў праграме «Тыдзень» эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы і галоўная рэдактарка «Plan B» Вольга Лойка.
Экзамены на правы кіроўцы ў Літве будуць праходзіць толькі на літоўскай і іншых афіцыйных мовах ЕЗ са студзеня 2025 года. Выключэнне будзе толькі для грамадзянаў Украіны, паведамляе LRT са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў Літвы.