Пачні пісаць...
Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў распавядае, як гандаль з некаторымі краінамі Афрыкі ў апошнія гады «стрэліў», і чакае, што такі ж поспех будзе з іншымі афрыканскімі краінамі. «Белсат» паспрабаваў даведацца, як Беларусь гандлюе з Афрыкай і ці сапраўды ёсць поспехі, пра якія кажа Рыжанкоў.
У Беларусі працягвае расці дэфіцыт замежнага гандлю таварамі. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Найбольш істотна беларускі экспарт абваліўся ў краіны па-за СНД, але ўлады не адчайваюцца і расказваюць, як яны збіраюць «суніцы» ў Афрыцы.
Блізкі да расейскай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра тэлеграм-канал «Разгрузка Вагнера» абвясціў аб «выкананні і завяршэнні асноўнай місіі» наймітаў у Малі і «вяртанні дадому».
Ва Угандзе будзе адкрыты офіс ганаровага консула Беларусі. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ва Уганду, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня сустрэўся з дэлегацыяй Панафрыканскага парламенту, якая ўпершыню наведала Беларусь. На чале дэлегацыі – старшыня гэтага парламенту, зімбабвійскі палітык Форчун Зэфанія Чарумбіра.