Пакуль яшчэ чакаюцца вынікі экспертнага разбору, звязанага з аднаўленнем падзеяў падчас аварыі аўтобуса, у якой пацярпелі беларус і ўкраінцы, 29 красавіка ў Польшчы. Пра гэта «Белсату» распавялі ў акруговай пракуратуры Варшавы ва Урсынаве.
У акруговай управе паліцыі Варшавы «Белсату» расказалі, што вядзецца расследаванне факту дарожна-транспартнага здарэння з удзелам пасажырскага аўтобуса, што адбылося раніцай 29 красавіка каля аэрапорту польскае сталіцы.