Пачні пісаць...
Хельсінкскі камітэт ЗША 5 снежня правядзе ў Палаце прадстаўнікоў (ніжняя палата Кангрэсу) слуханні аб удзеле Беларусі ў злачынствах Расеі. Ад Беларусі са сведчаннямі выступіць прадстаўнік «BELPOL» Мацвей Купрэйчык.
У Вільні распачаўся чарговы раўнд сустрэчаў у межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з прапановамі для ўдасканальвання стратэгіі ЗША адносна Беларусі.
Суддзя Акружнага суда па акрузе Калумбія Таня Чаткан на падставе хадайніцтва спецпракурора Джэка Сміта спыніла крымінальны пераслед Доналда Трампа, абранага 47-м прэзідэнтам ЗША, які датычыў справаў пра спробу ўмяшання ў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пра штурм Капітолію і неналежнае абыходжанне з сакрэтнымі дакументамі.
«Голас Амерыкі» апублікаваў аналіз амерыканскіх экспертаў ядравага шантажу Масквы і прагнозы датычна імавернасці ажыццяўлення Пуціным сваіх папярэджанняў і пагрозаў.
Дональд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, разглядае магчымасць стварэння пасады спецпасланніка па расейска-украінскім канфлікце і хоча прызначыць на яе свайго былога кіраўніка выведкі Рычарда Грэнэла, піша Reuters са спасылкай на ўласныя чатыры крыніцы.
Нават пасля запуску Расеяй гіпергукавай ракеты сярэдняй дальнасці «Арэшнік» 21 лістапада ЗША працягнуць падтрымлваць Украіну і дапамагаць ёй у тым ліку ў паветранай абароне, заявіла прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П'ер падчас брыфінгу.
Сілы абароны Украіны ўпершыню ўдарылі па тэрыторыі Расеі ракетамі ATACMS, паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на крыніцу ў ЗСУ.
Абраны прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвясціў кандыдатуры новых чальцоў сваёй будучай адміністрацыі. У прыватнасці, ён вызначыўся з асобамі, якія будуць узначальваць Дзяржаўны дэпартамент, Міністэрства абароны і Нацыянальную выведку.
Доналд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, прыдумаў новае міністэрства – Дэпартамент эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE). Узначаліць яго Ілан Маск. Разам з ім будзе працаваць амерыканскі прадпрымальнік і палітык індыйскага паходжання Вівэйк Рамасўамі.
Пераабранне Доналда Трампа прэзідэнтам ЗША стварае шэраг выклікаў для бяспекі ў Еўропе, падтрымання Украіны і Беларусі, але пры гэтым не гарантуе заканчэння вайны, як абяцаў палітык. Пра гэта «Белсату» расказаў кіраўнік «Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва» Валер Кавалеўскі.