Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі нагадаў амерыканскаму мільярдэру Ілану Маску, што за «Starlink» для Украіны бізнесовец атрымлівае нямала грошай і, калі што, знойдзецца іншы пастаўляльнік паслуг. Гэта Сікорскі напісаў у Х, каб адказаць на допіс Маска, што без «Starlink» украінскі фронт абрынецца.
Адключэнне цеплазабеспячэння ў Мазыры 27–28 лютага было звязанае з падзеннем беспілотніка, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы ў Мазырскім раёне.
Вялікая Брытанія і Францыя будуць супрацоўнічаць з Кіевам, каб распрацаваць план спынення вайны ва Украіне, і перададуць яго ЗША. Пра гэта паведаміў прэм'ер Вялікай Брытаніі Кір Стармэр пасля абмеркаванняў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Краіны Еўразвязу збяруцца на пазачарговы саміт 6 сакавіка, дзе абмяркуюць еўрапейскую абаронную архітэктуру і падтрыманне Украіны на сотні мільярдаў долараў. Пра гэта расказаў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон «La Tribune».