Пачні пісаць...
На фоне сур’ёзнага росту курсаў долара і еўра Банк Расеі пастанавіў не ажыццяўляць куплі замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў рамках люстравання рэгулярных аперацыяў Міністэрства фінансаў Расеі, звязаных з рэалізацыяй бюджэтнага правіла.
Долар ужо за Br 3,5. Што рабіць з ашчаджэннямі і ці адбудзецца моцная дэвальвацыя беларускага рубля пасля «выбараў-2025»? Чаму эканамісты раяць не панікаваць? Спрачаюцца Анастасія Лузгіна і Уладзімір Кавалкін, новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
На гандляваннях на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада курс беларускага рубля да амерыканскай, еўрапейскай і кітайскай валютаў працягваў зніжацца і біць новыя рэкорды.
У кастрычніку рост эканомікі Беларусі крыху запаволіўся з-за сельскай гаспадаркі і аптовага гандлю. Кошты ўлады імкнуцца знізіць яшчэ больш, але ў наступным годзе інфляцыя можа разагнацца да 6 – 8 %. Пра гэта падчас брыфінгу аб стане беларускай эканомікі распавёў эксперт BEROC Анатоль Харытончык.
Урад Беларусі паведамляе, што з новага года будзе павялічаны памер базавай велічыні – адпаведную пастанову 18 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Вы хацелі б атрымліваць свой заробак прадуктамі? Згушчонкаю, хлебам, салам, каўбасою? Усю зарплату?
Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што ў студзені – кастрычніку 2024 года ВУП Беларусі вырас у параўнанні з анагалагічным перыядам мінулага года на 4,2%. У бягучых коштах ён склаў 204,4 мільярды рублёў.
Улады абяцаюць павысіць пенсіі і заробкі, уводзяць новыя сацыяльныя выплаты, адмянілі абмежаванні для працоўных пенсіянераў. На думку экспертаў, гэта «палітычныя жэсты» Аляксандра Лукашэнкі да будучых выбараў. Але ці ёсць для выканання гэтых абяцанняў рэальныя падставы ў эканоміцы? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з эканамістам Аляксеем Харкевічам.
Лукашэнка правёў нараду ў пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі і там, разважаючы пра якасць беларускіх прадуктаў, заявіў: «…Пакуль мы вось выйшлі на нейкую гарызантальную простую і вышэй скакаць не можам. А трэба будзе скакаць. І гэта галоўная нашая задача і абяцанне беларускаму народу ў гэты перадвыбарчы перыяд…»