У 2024 годзе ў Беларусі сталі інтэнсіўней «ляпіць» культ асобы з Аляксандра Лукашэнкі, а да выбараў падыходзяць з максімальна зачышчаным полем. Тым часам дэмсілы сутыкаюцца з дэпалітызацыяй і разгубленасцю. Ігар Кулей і палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман падвялі вынікі года ў праграме «Тыдзень» на «Белсаце». Расказваем пра галоўнае з размовы.
У Вільні распачаўся чарговы раўнд сустрэчаў у межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з прапановамі для ўдасканальвання стратэгіі ЗША адносна Беларусі.