За 2024 год суды прынялі 1444 пастановы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай». Агулам з 2008-га былі прынятыя 3567 такіх рашэнняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Палітзняволенаму вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне – перавесці на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Суд адбудзецца ў Івацэвічах 11 снежня.
Палітвязень Іван Мураўёў выйшаў на волю. Пра вызваленне Іван паведаміў у сацсетках.
Менскі гарадскі суд завочна асудзіў стваральніц стартап-хабу «Imaguru» Таццяну Марыніч і Настассю Хамянкову. Паводле гэтай жа справы асудзілі дырэктара хаба Яўгена Пугача, які застаецца ў зняволенні ў Беларусі. Тэрмін зняволення на траіх склаў больш за 27 гадоў, а таксама ўсіх пакаралі штрафам, паведамляе Генпракуратура.