Хто і чаму незаконна вывозіць беларускіх дзяцей у Крым, які бамбяць усё часцей
Поўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца больш за два гады, і ўвесь гэты час з тэрыторыі Беларусі ў акупаваны Расеяй Крым у якасці ўзнагароды за супрацу з Расеяй вывозяць беларускіх дзяцей. Да непаўналетніх пытанняў няма, але хто тыя бацькі беларускіх школьнікаў, якія ідуць на парушэнне закону і гатовыя паступіцца бяспекай свайго дзіцяці? І што такога ў «Артэку» робяць з дзецьмі, якія пасля змены ў лагеры прызнаюцца ў любові да Расеі, мараць паступіць у расейскую ВНУ і пачынаюць называць украінцаў нацыстамі, высветліў «Белсат».
навіны