Рэйтынгавае агенцтва «Moodyʼs» захавала крэдытны рэйтынг Беларусі на самым нізкім узроўні, C, са стабільным прагнозам. І не чакае, што пазіцыі нашае краіны найбліжэйшым часам палепшацца.
Урад Беларусі сваёй пастановай № 212 ад 11 красавіка, якую сёння апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ізноў павялічыў долю дзяржавы ў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў.
Пасля таго, як 9 красавіка прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвясціў пра 90-дзённае адтэрмінаванне ўвядзення мытаў для ўсіх краінаў, акрамя Кітаю, рэзка выраслі біржавыя індэксы амерыканскіх кампаніяў. Таксама растуць азіяцкія рынкі, піша ВВС.
Надоечы ў Беларусі са спісу тавараў, на якія дзяржава рэгулявала цэны, выкраслілі 120 пазіцыяў. «Office Life» склаў поўны спіс тавараў, кошт якіх зараз будзе фармавацца свабодна.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра занятасць беларусаў у эканоміцы краіны паводле стану на люты 2025 года. Гэтая лічба склала 4 141 000 чалавек, што на 9400 чалавек больш, чым у студзені сёлета, і на 8100 чалавек больш, чым у лютым 2024 года.