«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка – гэта не злачынства», – такім чынам еўрапейскія дыпламаты адрэагавалі на суд над журналістам Ігарам Ільяшам. Аднак беларускія ўлады мяркуюць інакш. Расказваем пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Дыпламаты Аўстрыі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Еўразвязу, Нідэрландаў, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі і Швецыі прыйшлі да будынку Менгарсуда, дзе 21 лютага пачалі судзіць палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша. Пра гэта паведамляе амбасада Швецыі ў Менску.
За першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыняе сваю працу. Такое паведамленне з'явілася ў яго тэлеграм-канале.
Пасля таго як сталася вядома пра выцек звестак з бота «Беларускага Гаюна», тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, паказалі першага затрыманага праз выцек. Праект «Digital Intelligence Team» высветліў, што гэта работнік Мазырскага НПЗ Максім Нікіценка.
Канстанціна Ціхамірава пакаралі годам «хатняй хіміі» нібыта за глумленне з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). Суд адбыўся наўпрост у каледжы, дзе раней хлопца ўрачыста ўзнагароджвалі лістамі падзякі, паведамляе «Вясна».
Сярод 1245 палітвязняў у Беларусі 36 асобаў – замежнікі, інфармуе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Сілавікі ўстанавілі асобы 365 удзельнікаў замежных акцыяў падчас выбараў 26 студзеня, сцвярджае Следчы камітэт. Людзям пагражаюць, што адбяруць маёмасць у іх і іхных блізкіх.
На волі пенсіянерка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Стахейка. Яна выйшла з-за кратаў праз так званае памілаванне, паведамляе праваабаронца і стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.