Толькі ў Маскве ў расейскую армію на вайну з Украінай маглі завербаваць больш як паўтары тысячы замежных наймітаў за год. Пра гэта паведамляюць «Важные истории». З іх прынамсі 71 грамадзянін Беларусі.
У Расеі істотна ўпалі продажы аўтобусаў МАЗ беларускай вытворчасці. Пра гэта сведчаць звесткі расейскага агенцтва «АСМ-холдинг». Таксама абваліўся і продаж беларускіх цяжкавікоў.
У Стамбуле на тэрыторыі генеральнага консульства Расейскай Федэрацыі 10 красавіка праходзіць чарговы раўнд расейска-амерыканскіх перамоваў, паведамляе ТАСС.