Пачні пісаць...
У Гданьску 3–4 лютага праходзіць Форум Касцюшкі – падзея высокага ўзроўню, арганізаваная Міністэрствам замежных справаў Польшчы і прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўладаў Украіны, Польшчы, Літвы і Швецыі, а таксама дэмакратычныя сілы Беларусі.
Беларус Алег Мядзведзеў, які актыўна дапамагаў іншым, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля таго як невядомыя спалілі ягоны дом-прычэп. Праз гэта яго нават шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню.
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі нагадаў кіраўніку МЗС Беларусі Максіму Рыжанкову пра ўмовы вяртання да дыялогу. Заява зробленая ў «Х» як адказ на хамства Рыжанкова ў бок Сікорскага пасля выбараў у Беларусі.
Летась мы распавядалі гісторыю беларускі Таццяны Рысковай – яна сутыкнулася з гвалтоўным высяленнем з часткі дому, якую разам з сям’ёй здымала ў Ламянках пад Варшавай. Гаспадыня жытла падключыла тады фірму так званых эксмітэраў, якія займаюцца прымусовым высяленнем, і яны цягам 5 месяцаў, з лютага па ліпень мінулага года, тэрарызавалі беларусаў. Belsat.eu звязаўся з Таццянай і папрасіў яе распавесці, як тады вырашылася сітуацыя і на якім этапе яна цяпер. Таксама пагутарылі з яшчэ адной беларускай Ірынай, якая пацярпела ад эксмітэраў у Польшчы.
2024 год быў надзвычай насычаны выбарамі. На 2025 год запланавана менш выбараў, ды некаторыя будуць даволі значнымі. Вынікі некаторых даволі прадказальныя, нават калі на іх сапраўды лічаць галасы.
Ад абітурыентаў з Беларусі ў Польшчы з 1 ліпеня 2025 года не будуць патрабаваць вынікаў цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) і цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падчас наведвання Менскага гарадскога тэхнапарку, падобна, распачаў завочную дыскусію з міністрам унутраных справаў і адміністравання Польшчы Томашам Семонякам, які патрабаваў вызвалення зняволенага ў Беларусі журналіста і аднаго з лідараў польскай дыяспары Анджэя Пачобута.
У дзясятцы прэтэндэнтаў на ўдзел у «Еўрабачанні» ад Польшчы – падляскі дуэт, які спявае на гаворках польска-беларуска-ўкраінскага памежжа пад сучасныя калумбійскія біты.
Акруговая пракуратура Варшавы па запыце рэгіянальнай пракуратуры ва Вроцлаве выдала еўрапейскі ордар на арышт былога польскага суддзі Томаша Шмыта, які ў 2024 годзе ўцёк у Беларусь і атрымаў там прытулак.
18-гадовага канадца ў Польшчы асудзілі за шпіянаж на карысць Расеі. Суд паставіўся да яго мякка: яму прысудзілі восем месяцаў зняволення, з якіх сем ён ужо прабыў пад вартаю.
Кіраўніца і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету 9 студзеня сустрэліся з міністаркаю нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай. У сустрэчы разам са Святланай Ціханоўскай узялі ўдзел ейны намеснік Павел Латушка, прадстаўніца ў моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка ў справе нацыянальнага адраджэння Павел Баркоўскі.
Буйнога польскага прадпрымальніка з Падляшша Вітольда К. польскія журналісты вінавацяць у сувязях з уладамі Беларусі. Сам ён гэтыя сувязі адмаўляе, але падобна, што ўсё ж закрывае свае бізнесы ў Беларусі.
Больш за 30 тысячаў чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз Беларусь у 2024 годзе, паведамляе памежная служба Польшчы. Гэта больш як у 2023 годзе.
Польшча абяцае скарыстацца старшыняваннем у Радзе Еўразвязу для ўзмацнення санкцыяў адносна Беларусі і Расеі, змаганнем з абыходам санкцыяў і барацьбой са штучна створаным міграцыйным крызісам.
Прадпрыемства – экспарцёр беларускага карбаміду ўнесенае ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання (МУСіА) Польшчы. Пра гэта 31 снежня паведамілі ў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) краіны.
Сёлета Польшча выдала «карту паляка» амаль 9 тысячам беларусаў, піша «Медыязона» са спасылкай на прэс-службу польскага МЗС.
25 снежня беларускія хрысціянскія вернікі розных канфесіяў будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Гэта і рыма- ды грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя. І калі ў Беларусі знайсці беларускамоўныя калядныя службы няцяжка, за мяжою гэта не так і проста. «Белсат» паспрабаваў дапамагчы беларускім вернікам.