Пачні пісаць...
Былы сябра ПКБ і «Справядлівага свету» назваў Канапацкую «адзінай дэмакратычнай альтэрнатывай Лукашэнку». У той жа дзень Ежы Грыгенчу, давераную асобу Канапацкай на выбарах-2020, асудзілі на 6 гадоў калоніі завочна.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляе, што працягваюць збіраць подпісы за вылучэнне яго кандыдатам на прэзідэнцтва на выбарах 2025 года. Сам ён раней казаў спыніць збор.
Раскладзем па паліцах самыя галоўныя падзеі апошніх сямі дзён.
Агулам ініцыятыўных групаў будзе сем: за Лукашэнку, Гайдукевіча, Хіжняка, Чамаданаву, Канапацкую, Бобрыкава і Сыранкова. Апазіцыянераў сярод іх няма.
Адзінаму адкрытаму праціўніку Лукашэнкі адмовілі, ініцыятыўныя групы зарэгістравалі для 7 «кандыдатаў у кандыдаты». Што пра іх вядома?
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца 26 студзеня 2025 года. Асноўная частка дэмакратычных сілаў заклікала да актыўнага байкоту, але ёсць яшчэ як мінімум два падыходы: выпрабаваць сістэму і ігнараваць яе. Ці не значыць гэта, што дэмакратычныя сілы раз’яднаныя адносна гэтай кампаніі?
Лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч заявіў пра ўдзел у выбарах прэзідэнта, што маюць адбыцца 26 студзеня 2025 года.
Нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» на чале з Зянонам Пазняком выступіў з заявай з нагоды правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года.
У Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў для збору подпісаў у падтрыманне вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.