жывы гук

«Граем для Беларусі – 2021»
У Дзень Волі, 25 сакавіка, адбыўся канцэрт, дзе прагучалі творы гурта «Naviband», песня «Грай» гурта «Ляпіс Трубяцкі», а таксама гіты Чэслава Немэна. Гэтая імпрэза – праява салідарнасці палякаў з беларусамі ў іхным імкненні да законнасці і справядлівасці.
26.03.2021
Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы
Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! У жывым сэце музыкі зайграюць свае найлепшыя гіты ды прэзентуюць дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавядуць пра самыя фантастычныя месцы, у якіх ім даводзілася граць, а Іван Кірчук згадае сваю першую экспедыцыю і раскажа, чаму яму дагэтуль не далі званне Заслужанага артыста.
19.09.2020
Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML
Беларускія пост-панк ды індзі-гурты добра вядомыя за мяжой. Іх найлепшыя кампазіцыі, выкананыя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна, Belsat Music Live склаў у адмысловы сэт.
04.07.2020
#BML спраўляе дзень народзінаў Алеся Камоцкага
Сёлета, калі праз пандэмію традыцыйныя канцэрты Алеся Камоцкага ў Купалаўскім скверыку зрабіліся немагчымыя, #BML прапануе паслухаць запіс яго жывога сэту 2018 года і гэтак адзначыць дзень народзінаў гуру беларускай аўтарскай песні.
09.06.2020
Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML
Перад сыходам «Belsat Music Live» у летні адпачынак аўтар праграмы Сяргей Будкін прапануе паслухаць падборку песень, якія прагучалі ў студыі, але не ўвайшлі ў папярэднія выданні.
30.05.2020
Haina – рок у новым фармаце ў #BML
«Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў. Музыкі выступаюць з жывым сэтам у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».
23.05.2020
«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду.
16.05.2020
Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку
Гурт Shuma грае ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна абраныя песні са свайго свежага альбому «Me, Mother».
09.05.2020
Фінал «Заспявай-6» у #BML – абяры найлепшага!
Фіналісты конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6» спаборнічаюць за адну з пачэсных узнагародаў – прыз глядацкіх сімпатыяў. Хто з іх пераможа – LEAR, «юность», Марыя Чапрасава ці «PyLai»?
02.05.2020
«DZIECIUKI» зайграюць акустычны онлайн-канцэрт на «Белсаце»
Ужо ў гэтую пятніцу а 18:30 на YouTube-канале «Белсат МУЗЫКА» бадзёрыя гарадзенскія «DZIECIUKI» зайграюць онлайн-канцэрт.
29.04.2020
«Pomidor/off»: галоўныя гіты – у #BML
Гурт «Pomidor/off» грае свае найлепшыя песні ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».
25.04.2020
Аня Шаркунова здзіўляе ў жывым сэце для #BML
Такой Ані Шаркуновай вы яшчэ не чулі! Поп-спявачка разам са сваім жывым бэндам падрыхтавала нечаканы плэй-ліст. Будуць беларускамоўныя кампазіцыі, уласная апрацоўка песні «Воины света» і дуэт са Змітром Вайцюшкевічам.
18.04.2020
Як беларускі пост-панк скарыў сусвет. «Молчат дома» ў #BML
У прэміум-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступае гурт «Молчат дома». У жывым сэце музыкі зайграюць свае самыя актуальныя трэкі.
11.04.2020