Яўгеній Патаповіч

Бацька Яўгена Патаповіча: «Версія пра суіцыд – каб заблытаць людзей, якія гэта зрабілі»
Працягваем сачыць за справай смерці магілёўскага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. Адмыслова для нашага тэлеканалу бацькі лейтэнанта распавялі пра свае сумневы ў афіцыйнай версіі пра самагубства, а таксама жаданне эксгумацыі цела сына. Відэа з інтэрв’ю бацькі Яўгенія Патаповіча паглядзелі тысячы чалавек, размову перадрукавалі галоўныя незалежныя выданні.
30.05.2019
Яўгеній Патаповіч хацеў помсціць за загінулага сябра
Сям’я Яўгена Патаповіча, якога знайшлі мёртвым у лесе пад Магілёвам, не верыць у празрыстасць следства і настойвае на эксгумацыі цела і незалежнай экспертызе. Да нас звярнуўся бацька Яўгена, які распавёў пра свае падазрэнні. Не могуць болей маўчаць і іншыя блізкія да Яўгена людзі.
28.05.2019
Бацька Яўгенія Патаповіча патрабуе эксгумацыі цела сына і просіць аб дапамозе
Смерць магілёўскага супрацоўніка ДАІ лейтэнанта Яўгена Патаповіча. У рэдакцыю «Белсату» звярнуўся бацька Яўгена Уладзімір Патаповіч, які сам 20 гадоў праслужыў у ДАІ. Спадар Уладзімір не верыць, што сын здзейсніў самагубства.
28.05.2019
Смерць пасля рэйду міліцыі
Яшчэ адна смерць. У Магілёве пахавалі жанчыну, якая памерла пасля ўламання ў яе дом узброеных людзей у масках. Нападнікамі аказаліся міліцыянты, што шукалі забойцаў інспектара ДАІ Яўгенія Патаповіча, якога пазней Следчы Камітэт назваў самагубцам.
22.05.2019
Адкуль блогер NEXTA меў эксклюзіўную інфармацыю пра смерць інспектара ДАІ?
Першым пра смерць інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча паведаміў тэлеграм-канал блогера NEXTA, нашага журналіста Сцяпана Святлова. Хто дасылае блогеру эксклюзіўную інфармацыю?
21.05.2019
Версія Следчага камітэту: зашпіліў кайданкі, спаліў штаны і стрэліў сабе ў галаву
Следчы камітэт заявіў: асноўная версія гібелі інспектара ДАІ Яўгенія Патаповіча – самазабойства. Чаму гэтая версія не можа быць верагоднай?
21.05.2019
«Следства пудрыць усім мазгі». Магілёўцы не вераць у версію самагубства інспектара ДАІ
Забіў сябе выстралам у галаву. Да такой высновы прыйшлі следчыя, вывучаючы акалічнасці смерці інспектара ДАІ Яўгенія Патаповіча. Пяць дзён таму цела 22-гадовага міліцыянта знайшлі ў лясным масіве пад Магілёвам.
20.05.2019