высяленні

Каля Жабінкі хочуць пабудаваць вёску для праграмістаў
Плануецца пабудаваць больш за 30 прыватных дамоў.
10.04.2023
Ва Украіне 60% перасяленцаў страцілі працу
Яны пераязджаюць на захад краіны.
29.07.2022
Колькасць уцекачоў з Украіны перавысіла тры мільёны
16.03.2022
Следам за «купалаўцамі». Гомельскі тэатр «Тым» выселілі з памяшкання
«Нас можна сагнуць, але не зламаць», – адказала творчая каманда
22.10.2020
Сям'ю з малымі дзецьмі высяляюць. Бацькі абвесцілі галадоўку
Сямʼю з малымі дзецьмі высяляюць з інтэрнату, суд дапускае грубую памылку, а ніводзін чыноўнік нават не спрабуе дапамагчы. Сямʼя Шкробавых з Менску абвесціла галадоўку, бо іншыя спосабы змагання з сістэмай вычарпаныя.
29.10.2019
Тысячы студэнтаў высяляць для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў
Кагосьці высяляюць, кагосьці перасяляюць, іншых – ушчыльняюць. У невялікіх інтэрнацкіх пакоях ставяць ажно па пяць канапаў. Пра тое, як нашая сталіца рыхтуецца да прыезду замежных спартоўцаў і гасцей на Еўрапейскія гульні.
28.01.2019
Уцекачы з Данбасу
Больш за 70 тысячаў сем’яў з Украіны з пачаткам вайны пераехалі жыць у беларускія вёскі, бо ўлады абяцалі забяспечыць іх жытлом і калгаснаю працаю. Цягам чатырох гадоў абсалютная бальшыня данбаскіх перасяленцаў у статусе працоўных мігрантаў з’ехалі з беларускай вёскі ў горад. У адрозненне ад сяла, у Менску, Горадні і Гомлі ўцекачы выклікаюць напружанасць сярод мясцовага насельніцтва, бо пачынаюць адціскаць мясцовых на рынку працы, асабліва ў будоўлі і сферы гандлю. Усё гэта выклікае напружанасць у беларускім грамадстве ў дачыненні ўцекачоў з Украіны, улічваючы, што колькасць тых, хто перабраўся ў краіну нелегальна, дасягае амаль 400 тысячаў чалавек. У колькасці ўкраінскіх перасяленцаў адносна карэннага насельніцтва Беларусь сёння займае першае месца ў свеце. Як жывуць сем’і данбаскіх уцекачоў у беларускай вёсцы ды ў горадзе? Як адаптуюцца розныя пакаленні ўкраінскіх мігрантаў да рэаліяў у беларускім грамадстве і як пачынаюць жыццё нанова?
22.01.2019
Чыноўнікі перасяляюцца ў вёску за бюджэтныя грошы
Грошы ў бюджэце – ёсць, але не для ўсіх. У вёсцы Новыя Цярэшкавічы, што пад Гомлем, у аўральным тэмпе вядзецца будаўніцтва камунікацыяў – новай дарогі, водаправоду ды іншага. Мясцовыя, аднак, незадаволеныя. Чаму?
26.12.2018
Праз памылку чыноўнікаў высяляюць цэлы дом
Іх жытло назвалі інтэрнатам, і цяпер высяляюць. У Магілёве судовыя выканаўцы сёння забралі ключы ад апошняй кватэры нібыта аварыйнага дому, які перайшоў ва ўласнасць Будаўнічага трэсту. Жыхары некалькі гадоў змагаліся супраць незаконнага высялення, але чыноўнікі не прынялі да ўвагі іх доказы.
04.04.2018
Муж начуе ў машыне, жонка – на вакзале: суд выселіў пенсіянераў на вуліцу
Дом, у якім месцілася кватэра спадара Леаніда і ягонае жонкі, знеслі, але мужчына дагэтуль у ім прапісаны. Іншага жытла няма, пенсіянераў выселілі проста на вуліцу.
27.03.2018
Менгарвыканкам забраў у людзей зямлю, бо Лукашэнка падпісаў «крывы» указ
Жылі не тужылі, калі б не змены ў горадабудаўнічых планах. Зямлю ў прыватным сектары Менску па вуліцы Аэрадромная ў людзей забралі для дзяржаўных патрэбаў. Новых жа ўчасткаў гэтак і не вылучылі. У чаканні развязання праблемы жыхары жывуць у доме, які паводле закона ім ужо не належыць, ды спадзяюцца, што іх не выселяць на вуліцу.
09.02.2018
«Дзяржава сацыяльная, але з грамадзянамі – жорстка». У сіраты забіраюць кватэру
«Малады, здаровы, шукаю працу», – распачынае сваю гісторыю 20-цігадовы жыхар Рэчыцы, сірата Сяргей Данчанка.
01.12.2017