24 гады таму адбылася першая інаўгурацыя Лукашэнкі
20-га ліпеня – дзень у гісторыі, калі вялікі еўрапейскі народ, толькі-толькі атрымаўшы незалежнасць, зрабіў першы крок ад свабоды і закону да царства сілавікоў і спецслужбаў. Роўна 24 гады таму адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі – самая першая, самая сціплая і дзелавая. Бо тады прэзідэнт яшчэ быў гарантам дэмакратыі, а не валадаром усяго навокал.
20.07.2018