вяскоўцы

Літоўскі вясковец падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі
Як рэагуе паляк з Віленшчыны на прапанову пагаварыць з беларусамі па-расейску? Паслухайце размову з абаяльнаю сям’ёй з вёскі Нарвойшы каля Вільні, ад якой на душы робіцца цяплей. У граматычнай частцы падкажам, як перастаць блытаць «снежань» і «студзень» ды нарэшце запомніць беларускія назвы месяцаў.
07.11.2022
Кобрынскі чыноўнік гадамі тэрарызуе падначаленых. А яму за гэта даюць граматы
За што яго звольнілі і хто ягоны апякун?
30.05.2022
Мы завіталі ў госці да сапраўднай ліцвінкі!
«Мова нанова» завітала ў госці да спадарыні Стэфаніі Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі на Віленшчыне. Ейныя іранічныя аповеды дазваляюць беларусам перанесціся ў час Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе сапраўднымі ліцвінамі. У граматычнай частцы традыцыйна пазнаёмім гледачоў з некалькімі моўнымі цікавінкамі.
20.12.2021
Як біліся і як мірыліся на польска-беларускай мяжы
«Мова нанова» паехала праверыць сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі ды сустрэла пані Фэлю. Яна шмат распавяла пра тое, як тут суіснавалі «мазуры» і «русіны» ды чым іх здзівілі чырвонаармейцы ў 1939 годзе. І ўсё гэта – па-беларуску! У граматычнай частцы пагаворым пра «псеўдасяброў перакладчыка», словы, якія ў польскай і беларускай мовах гучаць аднолькава ці падобна, але азначаюць зусім розныя рэчы.
22.11.2021
Вяскоўцы ваююць з чыноўнікамі за свайго старасту
У вёсцы Стаўры Аршанскага раёну ўжо некалькі гадоў чыноўнікі не даюць тутэйшым абраць старастам Ігара Грышанава, які калісьці ўжо займаў гэтую пасаду.
01.04.2020
Месяц працы без выходных і святаў. Заробак 136 рублёў. Як жывецца калгаснікам?
«Я працавала і ў святочныя дні, і ў выходныя. Мне не заплацілі за іх», – кажа Наталля.
26.03.2020
ЖКГ змушае вяскоўцаў плаціць за паслугу, якая ім не патрэбная
«Для юрыста гэта абсалютна зразумела, што гэта рэкет, дзяржаўны рэкет», – абураецца вясковец.
05.02.2020
Вяскоўцы на знак пратэсту выкідаюць трускаўкі
Небывалы ўраджай трускавак. Але сотні кілаграм спелых ягад аказаліся не на нашых сталах, а ў сметніку. На Лунінеччыне склалася такая сітуацыя, што вяскоўцам лягчэй выкінуць ягады, чым здаваць яе за капейкі скупшчыкам. Што адбываецца, і ці можна змяніць сітуацыю?
13.06.2019
На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ
Вёдры гарэлкі, горы пачастункаў, украінскі каларыт, даўнія звычаі і сучасныя забавы – усё гэта ў праграме «Вяскоўцы», якая гуляла ва Украіне вяселле.
06.06.2019
Беларускае багацце патанае ў гноі
Вёска Брусы Мядзельскага раёну месціцца на мяжы з Нацыянальным паркам Нарачанскі. Але вяскоўцы ўжо забыліся, што такое свежае паветра. Мікалай Калачоў тлумачыць, чаму так здарылася.
22.05.2019
«Усё ў нас робіцца праз адно месца». 5 гадоў людзі чакаюць водаправод
Жыхары вёскі Суйкава, што пад Віцебскам, ужо колькі гадоў жывуць у чаканні водаправоду. Цягам пяці гадоў працы то распачынаюцца, але неўзабаве спыняюцца.
10.04.2019
Беларускі хіт на вяселлях ва Украіне
Як беларуская песня трапіла ва Украіну і стала папулярнай на вяселлях.
05.04.2019
Літоўка цудоўна размаўляе па-беларуску: «Жыццё змусіла навучыцца»
Жыхарка літоўскай вёскі прызналася, што ейныя бацькі размаўлялі толькі па-літоўску, але цяпер ёй часам лягчэй выразіцца па-беларуску.
15.11.2018