Відзьмо-невідзьмо

Сфармаваў густ пакалення беларусаў. Якім быў «той-самы-Філімонаў-з-Відзьмо-невідзьмо»
«Гэты голас, гэтая перадача былі вельмі важныя»
17.11.2021
Памёр Сяргей Філімонаў – вядоўца культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо»
Месца і час развітання і пахавання пакуль невядомыя.
17.11.2021
Прызы Гільдыі кінаактораў раздалі ў Галівудзе. Оскары яшчэ наперадзе!
Чырвоныя дываны імпрэзы ў Лас Анджэлесе запоўнілі зоркі Галівуду – ад Брэда Піта і  да Джэніфэр Эністан і Шарліз Тэран. Кірмаш пыхлівасці перад пачаткам шоу доўжыўся аж дзве з паловаю гадзіны. Вядоўцы размаўлялі з акторамі пра іхнае жыццё, навіны, праблемы ды спадзяванні.
20.01.2020
Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны
Сёння пагаворым пра гучны піяр вакол новай кружэлкі Мадоны: «Мадам Ікс» выйдзе ў свет у чэрвені.
31.05.2019
Кінапрэм'еры сезону: Агляд летніх кінапрэм'ераў
Апошні фільм з арыгінальным сюжэтам (не працяг папулярнай франшызы) рабіўся лідарам летняга кінапракату ў далёкім 1998 годзе! Гэта было «Выратаваць радавога Раяна». Гэты летні сезон, як заўжды, перапаўняюць працягі ды прыквелы вядомых кінагітоў. А мы падрыхтавалі агляд не гучных прэмʼераў, а цікавых новых сюжэтаў.
30.05.2019
Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж
Наўрад слухачы мясцовага радыё згадаюць ці калі-небудзь чулі прозвішча Тыўы Сэвідж з Нігерыі. Паміж іншым, у Нігерыі насельніцтва больш, чым у Расеі. А неўзабаве і ўзровень жыцця зробіцца больш высокім. Паслухаем экзатычныя спевы Тыўы і памарым пра экзатычныя краіны.
29.05.2019
Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»
Пералічу назвы гуртоў і прозвішчы артыстаў, якіх трэба вывучаць у школе. Як гэта робяць, напрыклад, у Брытаніі. Каб дзеці разумелі «асновы сучаснай папулярнай музычнай культуры». Гурты-ветэраны – Роўлінгі, Лэд Зэпэлін, Іглз – апошнім часам далі інфармацыйныя нагоды для таго, каб згадаць пра іхную спадчыну.
28.05.2019
Падзея сезону: 72-ія Каны. Медыйнае асяроддзе
Толькі што адгрукатаў вядомы міжнародны кінафестываль у Каны. Пра пераможцаў і фільмы-прызёры ўсе ўжо даведаліся. А якім чынам сёлета там забаўлялі наведнікаў, хто і чым прывабліваў туды турыстаў? Пагаворым пра атмасферу, якую стваралі медыі вакол Канскага спаборніцтва.
27.05.2019
Падзея сезону: Фестываль святла ў Альпах
Цягам тыдня медыйную ўвагу адцягвалі Еўрабачанне ды Канны. І амаль ніхто не звярнуў увагу на Фестываль святла на поўначы Італіі, у Альпах. Як на мяне, наўпроставыя трансляцыі трэба было б арганізаваць менавіта з Альпаў.
24.05.2019
Музыка сезону: Ірландская спявачка «Соак»
Сяргей Філімонаў, вядоўца: Чатыры гады таму паўночнаірландскую спявачку Соак намінавалі на прыз «Меркурый». Там яна праславілася, але потым знікла. І цяпер, пасля перапынку, запісала новы, ужо другі альбом. Меламаны звярнулі ўвагу на гэты факт і нават мяркуюць, што ейны рэліз зноў можа трапіць у шэраг намінантаў на тых самых прызах.
23.05.2019
Кінапрэм'ера тыдня: Кінаверсія мультфільму «Аладзін»
Не так даўно мы з захапленнем глядзелі мастацкую стужку Тыма Бэртана «Дамбоў», знятую паводле класічнай анімацыі. На гэтым тыдні нас чакае пераўвасабленне славутай анімацыі «Аладзін». Натуральна, што гэта высокабюджэтны прадукт студыі Ўолта Дыснэя. Нечаканасць у тым, што рэжысурай займаўся знакаміты Гай Рычы.
22.05.2019
Кінапрэм'ера тыдня: Трылер «Прыгожы, дрэнны і злы»
Сяргей Філімонаў, вядоўца: На гэтым тыдні сярод прэмʼер беларускага кінапракату – судова-крымінальны фільм «Прыгожы, дрэнны і злы». Галоўныя ролі – у Зака Эфрона і Лілі Колінз, дачкі Філа Колінза. Лічыцца, што гэтая стужка – нечаканы вясновы сюрпрыз, бо бясконцыя працягі прыгод розных супермэнаў пачынаюць стамляць. А тут незвычайны сюжэт, які грунтуецца на падзеях з жыцця.
21.05.2019
Жарт моманту: Кіч-убранні зорак на імпрэзе музею Метраполітан
Сяргей Філімонаў, вядоўца: Пры Ню-Ёркскім музеі Метраполітан ёсць Інстытут касцюмаў, які штогод арганізуе «кірмаш пыхлівасці». Зоркі збіраюцца там і дэманструюць неймаверныя ўбранні. Сёлетняй тэмай было захапленне штучнасцю і перабольшаннямі. Сапраўдны, высокі кіч панаваў не на конкурсе «Еўрабачанне», але тут.
20.05.2019