варта

Каля ўваходу на станцыі Кастрычніцкая і Купалаўская сёння ганаровая варта
Пасля гэтай страшнай трагедыі, кожны год 11 красавіка калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» аддае даніну памяці загінулым, паведамляе прэс-служба ўстановы.
11.04.2021
«Суд працякае, ён прыкормлены!» Прайшлі суды над збітымі абаронцамі Курапатаў
Прайшлі суды над абаронцамі Курапатаў: 6 актывістаў затрымалі працаўнікі сілавых структураў ля рэстарацыі «Паедзем паядзім», моцна збілі, абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
04.11.2019
«Добрыя, годныя людзі там стаяць». Год Курапацкай варце
Споўніўся роўна год Курапацкай варце ля рэстарану «Паедзем паядзім». У любое надвор’е, дождж, снег, холад ці спёку неабыякавыя людзі, абʼяднаныя адной мэтай, рабілі тое, што лічаць правільным. Галіна Абакунчык пабывала на месцы варты сёння і задала пытанні натхняльнікам і актыўным удзельнікам гэтае ініцыятывы.
01.06.2019
Першая гадавіна Курапацкай варты
Да рэстарацыі «Паедзем паядзім» на ўскрайку Менску актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі прыходзяць штодня, у любое надвор’е. Пра тое, што ўсяго за 50 метраў ад месца расстрэлаў і пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў адкрываецца забаўляльная ўстанова, стала вядома летась напрыканцы траўня. Ад гэтага часу варта ў Курапатах трывае ўжо год.
31.05.2019
Уладальнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» патрабуе 8000 рублёў за маральныя пакуты
Судовы працэс супраць газеты «Новы час» распачаўся ў Савецкім судзе Менску. З пазовам да незалежнага выдання звярнуўся ўладальнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» Леанід Зайдес. Гаспадар скандальна вядомай установы патрабуе спагнаць з рэдакцыі газеты і журналіста Дзяніса Івашына восем тысяч беларускіх рублёў. У гэткую суму бізнесовец ацаніў свае маральныя пакуты з прычыны публікацыі расследавання пра будаўніцтва рэстарацыі каля Курапатаў.
17.12.2018
У Курапатах усталёўваюць дзяржаўны мемарыяльны знак
У звычайна ціхіх Курапатах сёння было шумліва. Ва ўрочышчы ўлады распачалі ўсталёўваць дзяржаўны мемарыяльны знак. Працы выклікалі вялікую дыскусію ў грамадстве. Шмат хто выступае супраць помніка і чаму?
06.11.2018
Скульптарка распавяла, як выглядае новы мемарыял у Курапатах
Ва ўрочышчы Курапаты ўсталявалі помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. Гэтым разам ініцыятыва зыходзіла не ад неабыякавых беларусаў, а ад дзяржавы, грошы збірала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Такім чынам за 30 год ад дня адкрыцця праўды пра Курапаты, улады нарэшце вырашылі гэтае месца годна ўшанаваць.
06.11.2018
«Мы павінны зразумець, што справа Курапатаў – распрацоўка з Лубянкі»
Што яшчэ адбывалася сёння ў Курапатах – з першакрыніцы. Алесь Чахольскі, кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты з намі на сувязі. Як сёння развіваліся падзеі ў Курапатах?
16.10.2018
Абаронцы Курапатаў паспрачаліся з археолагамі
Сёння археолагі і спецтэхніка зноў прыбылі ў Курапаты, каб працягнуць працы для ўсталявання памятнага знаку забітым ва ўрочышчы. Прыйшлі і актывісты – у выніку адбылася гарачая дыскусія пра месца размяшчэння памятнага знаку, а таксама пра неабходнасць упарадкаваць тэрыторыю мемарыялу.
16.10.2018
Варта каля рэстарацыі «Педзем паядзім» мае стаяць да канца
За 4 месяцы пікетавання рэстарацыі «Педзем паядзім» ля мемарыяльнага ўрочышча ў Курапатах, міліцыя склала 150 пратаколаў на актывістаў, якія здзяйсняюць байкот. Агульная сума штрафаў перавысіла 20 тысячаў рублёў, пікетоўцы правялі за кратамі 115 содняў.
14.10.2018
Улады «вырашылі зрабіць спектакль» і арыштавалі Севярынца
У Менскі райсуд Паўла Севярынца прывезлі ў другой палове дня. Актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі ды пакаралі штрафам на 1225 рублёў. Перад пачаткам паседжання палітык казаў, што ўжо рыхтаваўся да чарговых содняў. За чатыры месяцы пратэстаў у Курапатах за кратамі Севярынец правеў больш за месяц. Ён жа распавёў пра ўчорашні інцыдэнт.
04.10.2018