Валярына Кустава: «Верце, як веру я»
Сёння вас чакае незвычайнае выданне. Бо гэтым разам гераіня праграмы – сама аўтарка ідэі нашага праекту «Беларус беларусу» паэт і тэлевядоўца Валярына Кустава. У кватэру, дзе Валярына жыла з двухгадоваю дачкою, уварваліся людзі ў цывільным, учынілі ператрус з канфіскацыяй, а кватэру апячаталі на невядомы тэрмін. На саму ж пісьменніцу і журналістку завялі крымінальную справу, паводле якой ёй пагражае ад пяці да сямі гадоў турмы.
20.08.2021