цыганы

Бацька загінулага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча звярнуўся да Лукашэнкі
Не вераць бацькі, не паверыла і грамадства ў версію следства аб самагубстве магілёўскага інспектара ДАІ. Развеяць сумневы дапамагла б эксгумацыя цела, але родным Яўгена Патаповіча следчыя адмовілі ў гэтым. Суіцыд – вынікае з заключэння судмедэкспертызы. Бацька Яўгена просіць Лукашэнку ўмяшацца ў справу.
27.06.2019
Цыганскі пагром у Чамаданаўцы: губернатар абвінаваціў ЗША
Гісторыя забойства з нацыянальным каларытам у Пензенскай вобласці Расеі атрымала працяг. Сёння раённы суд арыштаваў ажно 27 чалавек у справе аб масавай бойцы – звычайная бытавая сварка ў вёсцы Чамаданаўка перарасла ў высвятленне адносін натоўп на натоўп – нецыгане супраць цыган.
18.06.2019
Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы скаментаваў скандальную заяву міністра Шуневіча
Калі прабачэнні ромам з Адміністрацыі Лукашэнкі прагучалі, то з боку міліцыі рэакцыя іншая. Дзякуючы сваёй заяве, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч зноў апынуўся ў полі зроку журналістаў.
24.05.2019
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта папрасіла прабачэння ў ромаў, МУС – і не збіраецца
Узброеныя людзі ў масках уломваліся ў дамы, пагражалі дзецям пісталетамі, затрымалі сотні грамадзянаў з прычыны іхнай нацыянальнасці – так выглядалі міліцэйскія рэйды пасля смерці інспектара ДАІ ў Магілёве. Спецназ шукаў «цыганоў-забойцаў» на чорнай «Волзе», а цяпер, калі Следчы камітэт адкінуў гэтую версію, перад ромскаю дыяспараю просяць прабачэння магілёўскія чыноўнікі ды кіраўніца Адміністрацыі Лукашэнкі.
23.05.2019
«Няхай той амапавец жыве і ведае, што ён чалавека забіў»
Уварванне ў хату ўзброеных амапаўцаў, абразы і пагрозы сталі прычынай заўчаснай смерці 67-гадовай Лідзіі Юрчанкі. Так лічаць яе суседзі ромы, якія жывуць у паселішчы Грабянёва. Пасля смерці інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча магілёўская міліцыя правяла сапраўдную аблаву і затрымала каля сотні грамадзянаў.
23.05.2019
Смерць пасля рэйду міліцыі
Яшчэ адна смерць. У Магілёве пахавалі жанчыну, якая памерла пасля ўламання ў яе дом узброеных людзей у масках. Нападнікамі аказаліся міліцыянты, што шукалі забойцаў інспектара ДАІ Яўгенія Патаповіча, якога пазней Следчы Камітэт назваў самагубцам.
22.05.2019
Як жывуць у Беларусі ромы?
9 з 10 цыганскіх сем’яў, што жывуць на тэрыторыі Беларусі, застаюцца за рысаю беднасці. 70 % ромаў сутыкаюцца з забабонамі працадаўцаў падчас прыёму на працу, столькі ж заявілі пра шматразовае этнічнае прафіляванне з боку міліцыі. Адмысловую справаздачу сёння прэзентавалі ў «Прэс-клубе Беларусь».
14.05.2019
Як беларускім цыганам жывецца з Дэкрэтам аб дармаедах?
Мы называем іх цыганамі, але для іх гэта гучыць, як мянушка. Насамрэч, правільна казаць «ромы». Мы жывем побач не адно стагоддзе. Ці сталі ромы часткаю грамадства?
08.04.2019
Кандыдат Пётр змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны
Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»: Міліцыя дыскрымінуе цыганаў, бо яны непісьменныя. Людзі з асяроддзя нарказалежных дапамагаюць наркаманам пазбегчы заражэння ВІЧ.
20.02.2018