тэлежурналістыка

Прайшоў суд над Марынай Аўсяннікавай, якая выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры
Як адрэагаваў Крэмль
15.03.2022
Хашчавацкі: расейскія каналы як машыны нацыстаў
Крамлёўскай прапаганды ў Беларусі падобна стане менш – прынамсі на дзяржаўным тэлебачанні. У новы 2018-ы год канал СТВ увайшоў без традыцыйных праграм сваіх калегаў з расейскага РЕН-ТВ. І гэта пры тым, што з рэтрансляцыі кантэнту апошняга калісьці пачынала сваю працу сталічнае тэлебачанне.
08.01.2018
Няпросты год «Белсату»: саджалі ў турмы, адбіралі дзяцей
Беспрэцэдэнтны ціск з боку ўладаў – канфіскацыі, штрафы, содні, пагрозы і паклёп. Год, які амаль падышоў да завяршэння, стаўся для журналістаў Белсату багатым не толькі на тэмы, але і на пераслед за прафесійную дзейнасць. Найбольш пратаколаў і штрафаў атрымаў гамяльчук Кастусь Жукоўскі. 15 содняў на Акрэсціна правёў мянчук Алесь Баразенка.
27.12.2017
Суды, штраф і пратаколы. Улады помсцяць «Белсату»
Суды, пераслед і штрафы. Пад прыцэлам застаюцца нашыя калегі. Айчынная Фэміда б’е рублём па незалежных журналістах. І на ейных шалях справядлівасці ўжо тысячы долараў. Але гэтага мала. І ўжо сёння за супрацу з «Белсатам» ажно тры судовыя працэсы.
03.10.2017
Міліцыя дазволіла БТ публікаваць тэлефонныя размовы людзей
Не толькі праслухоўванне, але і публікацыя прыватных тэлефонных размоваў беларускіх грамадзянаў – абсалютна законныя. Гэткая глупота прынамсі вынікае з адказу начальніка Першамайскага раённага ўпраўлення ўнутраных справаў Андрэя Паршчука палітыку Паўлу Севярынцу. Але ці сапраўды няма складу злачынства ў трансляцыі прыватных размоваў на ўсю краіну?
12.09.2017
Журналістка, якую судзяць у Гомлі: Я працую з пятлёю на шыі
Судзяць, штрафуюць і пераследуюць. Але яна надалей здымае, выслухоўвае людзей, перадае інфармацыю. Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова чарговы раз у судзе. Толькі сёлета гэта ўжо пятае судзілішча над нашай калегай. Але Ларыса не паддаецца і ставіцца нават да такой сітуацыі з творчым запалам.
04.08.2017
Суд за судом. Улады працягваюць пераслед «Белсату»
Суд над аператарам нашага тэлеканалу Аляксандрам Баразенкам, які пачаўся раніцай аб 11 гадзіне неўзабаве быў адкладзены да 9 жніўня. Менавіта ў гэты дзень паказанні змогуць даць панятыя, якія бачылі відэатэхніку нашага калегі з нібыта налепкамі «Белсат».
03.08.2017
Міліцыя хоча забараніць беларускіх ют’юб-блогераў
Блогер – не правапарушальнік. Гомельскі суд апраўдаў Максіма Філіповіча. Раней міліцыянты даводзілі, што той сваёй актыўнасцю ў медыяпрасторы фактычна падмяніў дзяржаўныя медыі. Сёння гомельскія міліцыянты знайшлі іншую ахвяру: яны брутальна збілі незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага, які рабіў рэпартаж пра судовы працэс.
21.07.2017
Лукашэнка абвінаваціў расейскую прэсу ў развязванні вайны
Не толькі менш дасведчанага калегу, але і медыі паспеў сёння павучыць Лукашэнка. Падчас выступу на Сусветным кангрэсе расейскай прэсы ён адзначыў, што інфармацыя – гэта зброя, і што дзяржава, абараняючы грамадзянаў, мусіць ёй ставіць бар’еры. Безбар’ерным жа, на думку кіраўніка Беларусі, мае быць у нашай краіне ўжыванне расейскай мовы. Якімі ж павінныя быць медыі, паводле Лукашэнкі?
12.07.2017
Гомель: юрыдычная вайна дзяржаўных і незалежных журналістаў
На мапе пераследу Гомель. Сказаў праўду – і не можа абрацца праблемаў. Гомельскага журналіста Сяргея Ляпіна цкуюць з ціснуць з усіх бакоў. Але той не паддаецца і не адпускае. Падаюць у суд на яго дзяржаўныя прапагандысты. А журналіст робіць тое ж самае.
05.07.2017
Новая хваля рэпрэсіяў, каб заткнуць раты незалежных журналістаў
Штотыдзень – штраф. Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі чарговы раз аштрафаваны, цяпер за фотаздымак. Агулам жа незалежны журналіст, які даўно трапіў у апалу ўладаў, мае заплаціць бліжэйшымі днямі ў казну Br 2300. Узяліся праваахоўнікі і за магілёўскіх журналістаў. Пра неабʼяўленую вайну супраць незалежных майстроў пяра і відэакамеры – Вольга Старасціна.
15.06.2017
Журналістку аштрафавалі за акцыю, якой не было
Штраф за асвятленне акцыі, якой не было. Вользе Чайчыц суд Дзяржынскага раёну прызначыў сплаціць Br 920. За апошні час – гэта адзін з самых вялікіх штрафаў сярод журналістаў.
12.05.2017
Лябедзька пра міліцыю: «Гэта адрыжка савецкіх часоў»
Усё, што адбываецца ў міліцыі, мусіць застацца ў міліцыі. Супрацоўнік Крычаўскага РАУС пра злоўжыванні ў аддзяленні пастанавіў распавесці медыям. Цяпер яго вінавацяць у «дыскрэдытацыі» міліцыі. Яму пагражае звальненне, ці нават крымінальная справа.
05.05.2017