Таццяна Белашова

У гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці» у Менску абвалілася столь. LIVE з месца здарэння
Здарэнне адбылося ў папулярным у Менску гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці». Абвалілася 150 квадратных метраў падвеснай столі – гэта гіпсакардон і тынк. Згодна з інфармацыяй прадстаўнікоў Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, адбыўся абрыў мацавання, але сапраўдныя прычыны здарэння яшчэ высвятляюцца. Цяпер вядома пра адну пацярпелую – гэта 24-гадовая дзяўчына, працаўніца кветкавага павільёну.
12.11.2018