Тамара Застаўнецкая

Суд над французам: 7 гадоў за патрон-сувенір
Ці будзе Беларусь у вачах французаў краінай толькі з пільнымі службамі ці яшчэ і дзяржавай са здаровым розумам? Шмат залежыць ад выніку судовага разбіральніцтва над 24-х гадовым грамадзянінам Францыі Жалянам Віё ў Гомельскім раённым судзе. Ці патрон-сувенір, які хлопец сам паказаў мытніку на беларускай мяжы выстраліць куляй па іміджы Беларусі?
15.11.2017
Новы штраф за супрацу з «Белсатам»
Пакуль Лукашэнка нармалізуе стасункі з Захадам, суды працягваюць караць незалежных журналістаў. Штраф у Гомельскім раённым судзе атрымала Ларыса Шчыракова. Абвінавачанне за рыхтаванне без акрэдытацыі відэасюжэту «Барысаўская трагедыя можа паўтарыцца ў Гомлі». Ён, між іншага, з’явіўся ў нашым эфіры. Жыхарам чыноўнікі адразу дапамаглі, і людзі ацанілі працу журналісткі на 5 з плюсам. Суддзя Тамара Застаўнецкая таксама – на Br 5 млн з плюсам.
05.04.2016