Сяргей Ярась

Міліцыянты зламалі мужчыну рэбры і абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да самых сябе
З пацярпелага – у абвінавачаныя. Гэтак для грамадзянаў нашае краіны можа абярнуцца канфлікт з удзелам супрацоўнікаў міліцыі. Пра чарговы такі выпадак стала вядома ў Берасці. Сяргея Ярася міліцыянты збілі на падворку ўласнага дому, аднак у выніку за кратамі ў ізалятары апынуліся не праваахоўнікі, а сам берасцеец.
19.11.2018
Праваабаронца: У грамадстве шмат гневу, людзі нікому не давяраюць. Наступнай стадыяй будзе гвалт
З пацярпелага ў абвінавачанага. Берасцеец Сяргей Ярась цвердзіць, што летась супрацоўнікі ў пагонах пры затрыманні зламалі яму рэбры, білі нагамі па тулаве і галаве. Следчы Камітэт узбудзіў крымінальную справу за перавышэнне міліцыянтамі службовых паўнамоцтваў, якую 30 верасня закрыў «за адсутнасцю складу злачынства». Але за дзесяць дзён да гэтага была ўзбуджаная іншая крымінальная справа, супраць самога Сяргея Ярася за тое, што гэта ён збіў міліцыянтаў. У выніку мужчыну затрымалі, змясцілі ў следчы ізалятар і трымаюць там ужо месяц. Маці Сяргея вырашыла, што да справы варта падключыць сродкі масавай інфармацыі. Сітуацыю каментуе Алег Волчак, Прававая дапамога насельніцтву
19.11.2018