справа Белага легіёну

Чортаў тузін справаў, «сенсацыйна раскрытых» Лукашэнкам
Нік і Майк, перавароты і тэракты, саплівы хлопчык і скрынка цвікоў.
09.03.2023
Збіццё на выбарчым участку? Суд не бачыць парушэння закону
Заняты дзень у беларускай Фэміды: два суды супраць грамадскіх актывістаў і разгляд адразу трох касацыйных скаргаў на міліцэйскае свавольства – дваіх нашых калегаў і фігурантаў справы «Белага легіёну». Скажам адразу – сюрпрызаў не было.
04.04.2018
Вынікі 2017 года ад «Белсату»
Масавыя пратэсты па ўсёй краіне і вымушанае рэдагаванне гэтак званага падатку на дармаедства. Справа «Белага легіёну», супольныя вучэнні з Расеяй без сустрэчы кіраўнікоў краінаў. Таксама сёлета Беларусь умоўна адкрыла свае межы для грамадзянаў 80-ці краінаў, абмяркоўвала дзедаўшчыну ў войску і чакала абяцанняў сярэдняй зарплаты ў Br 1000.
28.12.2017
БТ і «саўбелку» не пакараюць за пасквілі пра фігурантаў «справы патрыётаў»
Следчы камітэт спыніў крымінальную справу, вядомую як «справу патрыётаў» і «справу Белага Легіёну» – з адсутнасці складу злачынства. Следчым спатрэбілася больш за паўгода, каб прызнаць: не было ніякай групы баевікоў, ніхто не рыхтаваў крывавыя правакацыі, а ўся канфіскаваная зброя – або трэніровачныя макеты, або страйкбольныя рэплікі. Засталіся толькі месяцы праведзеныя за кратамі, выкрывальныя сюжэты і фільмы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах, застрашэнне суайчыннікаў баевікамі са зброяй, за якія наўрад ці хто папросіць прабачэння.
30.11.2017
Анджэй Пачобут: мэта «справы патрыётаў» – запалохаць грамадства
Журналіст Анджэй Пачобут мяркуе, што спыненне справы «Белага легіёну» было прадказальным пасля таго, як яе фігурантаў выпусцілі на волю.
30.11.2017
Следчы камітэт працягне справу патрыётаў
Ці працягваць тэрмін следства? Ці зачыніць нашумелую крымінальную справу «Белага легіёну». Гэта рашэнне меўся прыняць Следчы камітэт Беларусі. Сёння мінае шэсць месяцаў з таго моманту, як гучная справа скалыхнула Беларусь.
21.09.2017
Справа «Белага легіёну развалілася? За кратамі засталіся двое
Чарговыя фігуранты ў справе «Белага Легіёну» на свабодзе. Пад падпіску аб нявыездзе з Следчага ізалятару часовага ўтрымання выйшлі чацвёра абвінавачаных у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. За кратамі застаюцца толькі некалькі асобаў. Ці азначае гэта, што гучнае расследаванне развалілася канчаткова?
29.06.2017
Справу патрыётаў «спускаюць на тармазах». Палітвязняў масава вызваляюць
Абвінавацілі, кінулі за краты, цяпер паціху вызваляюць. На свабодзе чарговыя фігуранты «Белага легіёну». Пад падпіску аб нявыездзе выйшлі на волю Сяргей Стрыбульскі, Уладзімір Фёдараў, Аляксандр Зімніцкі, Віктар Данілаў і Алесь Яўдаха. Ці азначае гэта, што ўлады спрабуюць спусціць на тармазах сфабрыкаваную справу ды сухімі выйсці з вады?
28.06.2017
«Арыштавалі, а потым пачалі думаць». Як КДБ абслугоўвае Лукашэнку
Валеры Вакульчык «не ведае», ці будзе суд па «справе патрыётаў» («справе Белага легіёну»).
13.06.2017
Справа «Белага легіёну»: чаму ўлады даюць заднюю?
Учора баевікі і тэрарысты, сёння асобы, у дзеяннях якіх няма складу злачынства. Супраць чарговага фігуранта справы «Белага легіёну» Рамана Васільева спынілі крымінальны пераслед. Раней жа стала вядома, што ў падобнай сітуацыі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі. Чаму ўлады робяць крокі назад?
09.06.2017
«Білі чацвёра, клалі, заломвалі рукі, білі каленам у сонечнае спляценне»
Спыніць катаванні ў ізалятарах. Праваабаронцы патрабуюць вызваліць з арышту 14 чалавек, што праходзяць па гэтак званай «справе патрыётаў», ды зладзіць праверку ў Следчым камітэце і Генпракуратуры. Цэнтр «Вясна», «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і іншыя – агулам 9 арганізацыяў – абураныя фактам катавання фігурантаў справы.
07.06.2017
Фігуранты «справы патрыётаў» выходзяць на волю, але маўчаць
Бацька Яўгена Палтаржыцкага, фігуранта «справы патрыётаў», якога 19 траўня перавялі пад хатні арышт не заўважыў зменаў у паводзінах ці здароўі сына. Аднак Канстанцін Палтаржыцкі кажа, што сын адмаўляецца гаварыць на тэму судовае справы а заўтра Яўгена чакае сустрэча са следчымі.
22.05.2017
Сяргей Бульба: «У Беларусі сфармавалася трэцяя сіла, якая кіруе прэзідэнтам»
19.04.2017