Скрыпалі

Справа Скрыпалёў. Брытанскія спецслужбы паведамілі пра трэцяга саўдзельніка
Брытанскія спецслужбы паведамілі яшчэ пра аднаго падазраванага ў датычнасці да атручэння экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў Солсберы. Мясцовыя праваахоўнікі ўпэўненыя, што трэці ўдзельнік нападу – таксама супрацоўнік расейскай ваеннай выведкі.
28.09.2018
Скрыпалёў атруціў Герой Расеі
Уладзімір Пуцін мае толькі паўмесяца, каб выдаць падазраваных ва ўжыванні хімічнай зброі «Новичок» на брытанскай тэрыторыі. Іначай ён, як прэзідэнт і галоўны ваенны начальнік Расеі, трапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу, якія пакуль не публікуюць. Затое штодня з’яўляюцца вынікі расследавання вакол атручвання ў Солсберы. Сёння землякі аднаго з хімічных кілераў, Руслана Башырава, пацвердзілі, што ён насамрэч Анатолій Чэпіга, вайсковы афіцэр.
27.09.2018
Ізноў Расея? У Солсбэры два чалавекі пачуліся дрэнна ў рэстарацыі
З Захаду гучаць заклікі да Крамля спыніць актыўнасць спецслужбаў. Аднак тыя ўсё часцей дзейнічаюць так, што не заўважыць не магчыма. У сумна вядомым у звязку з атручваннем Скрыпалёў Солсбэры ізноў два чалавекі пачуліся дрэнна ў рэстарацыі. А справы з расейскімі шпіёнамі маюць новыя падрабязнасцямі.
17.09.2018
Крэмль «верыць», што Пятроў і Башыраў паехалі ў Солсбэры глядзець шпілі
Хацелі паглядзець знакаміты сабор, маюць бізнес у галіне фітнесу і, вядома, аніякія не спецслужбісты! У версію Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава не паверыла, калі абапірацца на яе рэакцыю, нават галоўная рэдактарка прапагандысцкага каналу Russia Today Маргарыта Сіманьян, якая і брала інтэрв’ю ў падазраваных у справе Скрыпалёў. Што ўжо тут казаць пра рэакцыю брытанцаў ды іншых еўрапейцаў!
15.09.2018
Мінфін ЗША будзе шукаць тых, хто мае выгаду ад багацця Пуціна
Еўразвяз працягнуў на паўгода санкцыі супраць расейскіх грамадзянаў, датычных да акупацыі Крыму і вайны на Данбасе. Гэтак, у чорным спісе застаюцца 155 фізічных асобаў і 44 кампаніі. Сярод абмежаванняў – забарона ўезду ў Еўразвяз і замарожванне банкаўскіх рахункаў. Здавалася б, захады маюць больш сімвалічны характар, але…
13.09.2018