Сельгаспасёлак

Вуліца, куды не совалася савецкая міліцыя
У гэтым выданні тапаграфічна-іранічнай праграмы «Шыльды» аўтар і вядоўца Лявон Вольскі высветліць, што за «базіс» даў імя вуліцам Базісным, гісторык Уладзімір Плавінскі патлумачыць, па якім прынцыпе ў розныя часы Менскія вуліцы атрымлівалі назвы, а мясцовыя жыхары Зміцер і Мікіта распавядуць пра колішняе і сённяшняе жыццё на вуліцы Базіснай.
18.12.2020
«Дзяржава ўвесь час хоча надурыць. Мая задача - не дазволіць гэтага зрабіць». У Менску руйнуюць дамы дзеля новага метро
Жыхары вуліцы Багдановіча ў Менску жывуць пад гнётам зносу іхнага жытла ўжо амаль 50 гадоў, аднак менавіта цяпер у сувязі з будаўніцтвам трэцяй галіны метро гэтая пагроза робіцца найбольш імавернай. Ці ёсць шляхі развязання гэтай праблемы? Пагаворым з жыхаркай дому 234 па вул. Багдановіча Настассяй Мацяш.
12.04.2019
Дзеля метро ў Менску збіраюцца руйнаваць дамы і высяляць людзей
Добра, калі побач з домам з’яўляецца станцыя метро. Але ў Беларусі машыны «Метрабуду» могуць зруйнаваць і дом, і ўвесь лад жыцця. Бо і працы, і перасяленні адбываюцца непразрыста і не заўжды з улікам права ўласнасці жыхароў. Што будзе з Сельгаспасёлкам у Менску, распавядзе Ірына Дарафейчук.
11.04.2019
Грамадскі актывіст: Не разлічвайце на цуд, вывучайце заканадаўства, вы паставіце чыноўнікаў на месца
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы жыхароў Сельгаспасёлку ў Менску Віктар Барташэвіч, Генадзь Станкевіч і Вольга Дэйнэкіна паспрабавалі наведаць паседжанне Менгарвыканкаму, на якім мелася разглядацца пытанне перадачы ўчастку зямлі для будаўніцтва на ім дзіцячага садка. Праблема ў тым, што на дадзенай тэрыторыі зараз месцяцца 60 прыватных падворкаў. Нягледзячы на папярэднія дамоўленасці, на паседжанне грамадзянаў чыноўнікі не пусцілі.
01.11.2018