Надзея Саўчанка

Статкевіч, Саўчанка і санкцыі. Амерыканцы з курдскімі шаўронамі. Ксенія Ёрш: Кіно ў Беларусі няма
Падзеі ў свеце на мінулым тыдні за 35 хвілін. «Прасвет» з Алінай Коўшык.
28.05.2016
Будучыня палітыка Надзеі Саўчанкі
Надзея Саўчанка, якая не толькі на свабодзе, зоймецца палітыкай, але нават гатовая стаць прэзідэнтам. Прэсавая канферэнцыя ўкраінскае лётчыцы ў Кіеве прынесла неспадзяванкі. І хоць лятаць у баявым самалёце і прыемнасць, і мара, Надзея гатовая змяніць штурвал пілота на штурвал кіраўніка краіны. Калі гэтага захоча ўкраінскі народ.
27.05.2016
Украіна святкуе вяртанне Саўчанкі
Да агульнае радасці ўкраінцаў дадаліся і аптымістычныя выказванні еўрачыноўнікаў, якія спадзяюцца на паляпшэнне стасункаў паміж Масквой і Кіевам. Сказаў сваё слова ў нашумелай справе і Менск А вось у Расеі частка палітычнага поля адрэагавала на вызваленне Надзеі Саўчанкі вельмі бурна.
26.05.2016
Саўчанка вернецца ва Украіну не раней канца лета
Зняволілі Надзею, хацелі схапіць і Веру. Расейскія сілавікі, якія ўначы паспрабавалі затрымаць Веру Саўчанку, сястру ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, нібыта з-за таго, што жанчына знаходзіцца ў федэральным вышуку і супраць яе распачатая крымінальная справа, сёння заявілі, што аніякіх перашкодаў для яе выезду з краіны няма. Пасля гэтага Вера Саўчанка вярнулася ўва Украіну.
28.04.2016
Вера Саўчанка вярнулася ва Украіну
Сястру Надзеі Саўчанкі спрабавалі арыштаваць на расейска-украінскай мяжы. Пазбегнуць затрымання ўдалося выключна дзякуючы інтэрвенцыі прадстаўнікоў Генеральнага консульсву Украіны ў Растове-на-Доне.
28.04.2016
Надзея Саўчанка можа памерці
Украінскі афіцэр Надзея Саўчанка, якая застаецца ў расейскай турме, мае менш за тыдзень часу. Даўжэй арганізм папросту не вытрымае сухога галадавання – цвердзіць адзін з ейных адвакатаў. Ускладняецца сітуацыя і адмовай украінкі ад медычнага абследавання расейскімі дактарамі. І пакуль Крэмль трымае закладніцу далей за кратамі, свет працягвае ўсімі магчымымі сродкамі выказваць салідарнасць з Надзеяй.
15.04.2016
Каты Саўчанкі – пад санкцыямі
Да санкцыйных спісаў супраць расейскіх афіцыйных асобаў дадаўся і гэтак званы спіс Саўчанкі. Літва стала першаю краінаю Еўразвязу, што ўхваліла эканамічныя і візавыя абмежаванні супраць расейскіх грамадзянаў – пераважна суддзяў і пракурораў, датычных да скандальнага працэсу.
14.04.2016
16 судоў за падтрымку Саўчанкі
Новы дзень – новыя судовыя справы. Беларуская Феміда працягвае папаўняць дзяржаўную скарбонку за кошт удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. Сёння Цэнтральны раённы суд Менску разгледзеў ажно 16 адміністратыўных справаў удзельнікаў акцыі падтрымання Надзеі Саўчанкі. Усім актывістам і палітыкам далі буйныя штрафы. Між тым адпачываць суддзям няма калі – ужо заўтра на чарзе ўдзельнікі Дня Волі.
07.04.2016
Чаму эрудыты апынаюцца па розныя бакі барыкад?
Расейскі гулец у «Што? Дзе? Калі?», адвакат Ілля Новікаў абараняе ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, а адэсіт Анатоль Васэрман адмовіўся ад украінскага грамадзянства. Што іх так развяло?
29.03.2016
Чаму Расеі на руку тэракты ў Еўропе
Чаму Расеі выгадныя тэракты ў Еўропе? Які з тэрактаў джыхадыстаў на старым кантыненце быў самы крывавы? Ці тэракт у Бруселі – ці гэта адказ на паразы гэтак званай «Ісламскай дзяржавы»? Чаму дарога з Варшавы ў Менск такая даўгая? Чаму Расея не можа абмяняць Надзею Саўчанку на сваіх афіцэраў і чаму абмяняць можа? Што хаваецца за мішурай візіту Барака Оўбамы на Кубу? «Прасвет» міжнародная праграма «Белсату» пра галоўныя падзеі ў свеце на мінулым тыдні.
26.03.2016
Судовы канвеер за пікет
Нават у Дзень Волі суд у Беларусі не прыпыняе працы. Ад двух да больш як чатырох мільёнаў рублёў за салідарнасць. Выракі пачулі ажно 10 чалавек. А ўсё за падтрыманне асуджанай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Рахункі за прагу да волі, пра якую сёння гаворым найбольш, выставілі ў Менску.
25.03.2016
Вольга Паповіч: У справе тэрактаў трэба пачакаць з высновамі
22 гады зняволення – расейскі суд прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у смерці двух расейскіх журналістаў, а таксама ў незаконным перасячэнні мяжы.
22.03.2016
Бязлітасны прысуд Саўчанцы
І ў нас расейскі суд – бязлітасны і без шанцаў на абарону. Надзею Саўчанку прызналі вінаватай амаль паводле ўсіх пунктаў акту пракуратуры. 22 гады турмы атрымала ўкраінская лётчыца. І гандаль за яе ўжо распачаўся. Ёсць прапанова прэзідэнта Парашэнкі абмяняць Саўчанку на двух палонных расейцаў.
22.03.2016