расейскі нацыяналізм

Берасцейшчына. Казакі-рускаміраўцы абразілі ўніятаў
Разбіральніцтва ў Баранавіцкім райвыканкаме ў справе несанкцыянаванага ўсталявання крыжоў з антыўніяцкімі надпісамі скончылася, цяпер слова – за аблвыканкамам. Чыноўнікі пастанавілі зняць з крыжоў шыльды. Але ці адкажуць што-кольвек улады на новы выклік – распальванне міжканфесійнай варажнечы ў Беларусі?
02.02.2018
Астральныя камуністы атакуюць Беларусь
Скандальная гісторыя, выкрытая журналістамі «Нашай Нівы».Сусветная габрэйская змова, масоны, канцэпцыя кіравання свядомасцю, альтэрнатыўная фізіка, Іосіф Сталін і старажытнаславянскія богі. Тэмы, перамяшаныя да стану кашы, дзякуючы расейскім тэлеканалам і выдавецтвам, надзейна пасяліліся ў свядомасці людзей. Нібыта нічога незвычайнага, але ў Беларусі прапагандысты гэтых дэструктыўных ідэяў свабодна праводзяць свае лекцыі пра масонскую змову сярод чыноўнікаў ды ідэолагаў. За беларускія грошы яны прапагандуюць рускі свет.
05.01.2018
Прапагандыстам з РФ забароняць уезд у Беларусь?
Разгараецца новая вайна паміж саюзнікамі – тэлевізійная. Забараніць уезд на тэрыторыю Беларусі вядоўцам расейскага НТВ, а таксама даць канкрэтны сігнал з боку МЗС расейскім палітыкам. Такія заклікі гучаць у дзяржаўных медыях Беларусі. Гэта сталася рэакцыяй на параўнанні ў расейскім эфіры палітыкі Лукашэнкі ці то з гуляшчаю жонкаю, ці то з гуляшчым мужам.
05.12.2017
«Сапраўдны мужык» Пуцін зноў стане прэзідэнтам
Зіма блізка. І ўсё бліжэйшыя выбары расейскага прэзідэнта. Як нашыя суседзі ацэньваюць дзейнасць цяперашняга кіраўніка дзяржавы, можна пабачыць у выніках сацыялагічнага даследавання, апублікаванага «Левада-цэнтрам». Больш за палову расейцаў лічаць Уладзіміра Пуціна цалкам адказным за праблемы краіны. І прыкладна столькі ж лічыць, што прэзідэнту даюць няпоўную, а то і фальшывую інфармацыю пра жыццё народа.
20.11.2017
Што звязвае паплечнікаў Лукашэнкі ды «Начных ваўкоў»?
Новыя страты Расеі ў Сірыі – бамбавік Су-24 разбіўся пад час узлёту з аэрадрому Хмеймім. Загінулі 2 лётчыкі. Сёння ж у Гомлі развітваюцца з Аляксеем Ярашэвічам, байкерам з прапуцінскай арганізацыі «Начныя ваўкі», які загінуў у Сірыі пры засакрэчаных абставінах. З вянкамі прыехалі госці з Расеі і… людзі ў аўтамабілях з беларускімі службовымі пропускамі.
10.10.2017
Як беларусы паміраюць за Пуціна ў Сірыі
Крэмль будзе ваяваць за мяжою рукамі замежнікаў. Паводле загаду Уладзіміра Пуціна, замежныя грамадзяне, якія праходзяць службу ў шэрагах расейскай арміі, змогуць удзельнічаць у, цытата, «дзейнасці, скіраванай на падтрыманне або аднаўленне міру» за межамі Расейскай Федэрацыі. Куды накіруюцца замежныя салдаты Масквы?
09.10.2017
Замест Беларусі. Расейская дзяржава фінансуе канцэпцыю «Русь Заходняя»
Беларусы мусяць ісці выключна «агульнарускім» шляхам у «Рускі свет». У гэтым перакананыя аўтары кніг альтэрнатыўнай гісторыі нашай дзяржавы, што выступалі ў Маскве на прэзентацыі адмысловай прапагандысцкай літаратуры. Чаму заходнерусісты называюць героем Мураўёва-вешальніка?
20.09.2017
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі – рыхтаванне да анексіі?
Падзея, якая абурыла грамадства. Напярэдадні ўвечары, без дазволу ўладаў, з агітацыйнай сімволікай вуліцамі Менску праехала аўтакалона палітычных актывістаў. Нікога не затрымалі, бо гэта была аўтакалона прапуцінскага «Национально-освободительного движения». Сёння пуцінцы-імперцы планавалі зладзіць малебен у адной з беларускіх цэркваў, але Беларуская праваслаўная царква не дазволіла.
19.09.2017
Данбас усё. Расея спыніла фінансаванне сепаратыстаў
«Крым наш», а Данбас не. Паводле неафіцыйных дадзеных, Мінфіну Расеі даручылі перанакіраваць фінансавыя сродкі з Данбасу на развіццё інфраструктуры ў Крыме і Калінінградзе. Прэс-служба прэзідэнта Расіі ўжо заявіла, што дапамогу ў Данбасу ні ў якім разе не адбіраюць, а толькі «упарадкуюць». Эксперты звязваюць аптымізацыю данбаскіх выдаткаў з недахопам грошай у бюджэце. А вось Крым, падкрэсліваюць назіральнікі, для Крамля – пытанне рэпутацыі.
15.09.2017
«Антыматыльдаўскія пратэсты» ў Расеі: навошта гэта Пуціну?
Гэты фільм не пакажуць у дзясятках кінатэатраў па ўсёй Расеі, яго рэжысёру паражалі расправаю. Здавалася б, ці можна жадаць лепшай рэкламнай кампаніі для мастацкага фільму «Мацільда» Аляксея Учыцеля? Пра тое, што можа стаяць за спрэчкаю, якая цягнецца вось ужо год.
13.09.2017
Беларусы пра магчымую акупацыю Расеяй: А што з нас узяць?
Расейскія войскі пачалі прыбываць у Беларусь. Да вучэнняў «Захад-2017» яшчэ месяц, але хваляванне ў рэгіёне расце ўжо не першы месяц. Гэта і пытанне незалежнасці самой Беларусі, і пагроза суседзям на поўдні і захадзе. Хаця вучэнні маюць планавы характар, ёсць да іх і шмат пазапланавых пытанняў.
15.08.2017
«Начныя ваўкі» зноў збіраюцца «На Берлін» праз Беларусь
Штогадовы мотапрабег «Начных ваўкоў» «На Берлін» праедзе і сёлета праз нашую краіну. Але цяпер напярэдадні Дня перамогі падобных акцый, арганізаваных расейскімі клубамі будзе цэлых тры – два мотапрабегі і ўпершыню бронепрабег. Дзе мяжа паміж патрыятычнасцю гэтых акцый і іх прапагандысцкай скіраванасцю.
10.04.2017
Беларусь чакае хваля раптоўных банкруцтваў на прадпрыемствах
Газавыя пазыкі… ужо ня толькі перад Расеяй, але і ўнутры Беларусі. Летась беларускія прадпрыемствы завінаваціліся айчынным энергетыкам амаль $ 0.5 млрд. Самыя ж энергетыкі недаплацілі больш за $ 0.5 млрд Газпрому за пастаўкі расейскага газу. Між тым, афіцыйная статыстыка сцвярджае, што фінансавы стан прадпрыемстваў паляпшаецца. Vasily Fedosenko / Reuters / Forum
01.02.2017