Раманчук

Па кім Лукашэнка пагражае ўдарыць контрсанкцыямі?
17.01.2021
Як БелАЭС пасварыла Менск і Маскву
Новая кропка напружання з’явілася ў адносінах паміж Расеяй і Беларуссю  – Беларуская АЭС.
25.02.2020
Нафтавы эмірат Лукашэнкі закончыўся
Група расейскіх нафтавых кампаніяў «Сафмар» абвесціла, што гатовая забяспечыць Беларусь нафтай у поўным аб’ёме і выканаць усе абавязкі па пастаўках на ўнутрырасейскі рынак.
11.01.2020
Беларусы крытычна абяднеюць. Прагноз Сусветнага банку значна пагоршыўся
У гэтым годзе будзе горш, у наступныя – яшчэ горш. Рост беларускай эканомікі яшчэ мацней запаволіцца. Сусветны банк апублікаваў новы прагноз. А ў ім і прычыны стагнацыі і рэцэпт, як аздаравіць эканоміку.
05.06.2019
Лябедзька: Моцнае жаданне беларусаў змагацца за незалежнасць можа стрымаць Крэмль
На 70 адсоткаў пазіцыі Масквы і Менску ў пытаннях інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве супадаюць, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым у Маскве. Пункты сутыкнення шукалі і незалежныя адмыслоўцы ды палітыкі ў Менску падчас дыскусіі Экспертнага клубу «Прафесійна пра актуальнае».
25.05.2019
Віну за правал у эканоміцы Лукашэнка пераложыць на Румаса
Аляксандр Лукашэнка правёў адмысловую нараду ў эканамічных пытаннях. А напярэдадні на прэм’ер-міністра краіны Сяргея Румаса ўсклалі персанальную адказнасць за эканамічны рост. Ці дасць рады кіраўнік ураду, ды чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Размаўляем з эканамістам Яраславам Раманчуком.
22.05.2019
Лукашэнка накіроўвае ў стратную цэментную галіну мільярд долараў
У стратныя прадпрыемствы – амаль мільярд долараў з бюджэту. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы цэментнай галіны. Гэта адбылося на фоне заяваў кіраўніка краіны аб нарошчванні экспарту, у тым ліку цэменту.
22.05.2019
Раманчук: «Навоз з'яўляецца сімвалам гэтай сістэмы»
16.05.2019
Бізун і пернік супраць эканамічнага росту
Урад Беларусі выдасць немалыя бюджэтныя сродкі, каб падтрымаць стратнае ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», і рыхтуе такія ж захады для стратных цэментных заводаў. І тут жа на нарадзе з Саветам міністраў Аляксандр Лукашэнка зноўку пагражае турмой дырэктарам стратных прадпрыемстваў. Наколькі карыснае такое кіраванне метадам бізуна і перніка?
05.02.2019
Раманчук: «Беларусы не пойдуць на плошчу, а проста возьмуць свае рэчы і паедуць хто куды»
Штогадовы эканамічны агляд Global Economy Watch замясціў Беларусь у дзясятку краінаў, якія будуць найхутчэй траціць працоўную сілу ў 2019 годзе. Сёлета мы страцім каля аднаго адсотка ад усяго працаздольнага насельніцтва. Куды знікаюць працаздольныя беларусы і ці ёсць спосаб спыніць гэты працэс спытаемся эканаміста, аўтара праграмы «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» Яраслава Раманчука
20.01.2019
«Уяўляю расейцаў, што кажуць Пуціну: чаму столькі накручваеш на таварах з брацкае Беларусі?»
Перашкоды ў пастаўках беларускай прадукцыі ў Расею Аляксандр Лукашэнка называе звычайнай канкурэнцыяй. Ды пярэчыць папрокам адносна таго, што Беларусь пастаўляе на рынкі Расеі больш танную прадукцыю. Але словам кіраўніка краіны мы даўно не верым, таму будзем правяраць. Размаўляем з кіраўніком аналітычнага цэнтру Мізэса, эканамістам Яраславам Раманчуком
13.12.2018
Новая эканамічная стратэгія дзяржавы напісаная «дзеля птушачкі»
Вы думаеце, чаму дагэтуль айчынны малы і сярэдні бізнес гібеў і марнеў, а не развіваўся? Ды таму што стратэгіі развіцця ў яго не было! Ну вось зараз Савет міністраў зацвердзіў гэтую стратэгію – ажно да 2030-га года. Ну, паводле дакументу, бізнес, нарэшце, расквітнее і запахне!
18.10.2018
Румас крытыкуе папярэдні ўрад за падтрыманне стратных прадпрыемстваў
50 дзён ліберальны прэм’ер пры ўладзе. Ці ўсцяж чакае сюрпрызаў ад яго ліберальная сталічная публіка?
05.10.2018