правінцыя

Паўночны акіян змяніў на менскае балота
16.09.2021
Дзе ў Беларусі амерыканцы ўладкавалі могілкі?
У мястэчку Лунна паўсюль рассыпаныя сляды зніклай цывілізацыі. Але, падаецца, Беларусь забылася на гэтую цывілізацыю. Як трэба шанаваць сваю гісторыю, беларусам паказалі амерыканскія студэнты-валанцёры, якія прыехалі ажно з-за акіяну, каб упарадкаваць старыя могілкі.
26.06.2020
Цуд на Каляды: «Белсат» у Свірдунах. «Белсат едзе»
Праграма «Белсат едзе» вяртаецца ў эфір! Пасля восеньскага перапынку і шматлікіх просьбаў, праграма зноў у эфіры. На Раство мы завіталі ў вёску Свірдуны на Віцебшчыне.
26.12.2019
Калі б у Ельску з'явіўся Ельскі ўніверсітэт? «Белсат едзе»
«Белсат» у Ельску – на сапраўдным беларускім Палессі. Назва гораду паходзіць не ад «елкі» – у старадаўнія часы елак тут увогуле не было. А вось рака Ела ці Елка – была. Гэтая ж назва паходзіць ад фіна-угорскага кораню «ел», што значыць «крыніца, лясны ручай, рэчка».
25.09.2019
Талоны на харчы ў Добрушы. «Белсат едзе»
«Белсат» у Добрушы. Назва гораду паходзіць ад слова «добры». Добруш можа азначаць «благаславёная зямля». Паглядзім, што нас на ёй чакае.
24.09.2019
У Жлобіне – усе задаволеныя. «Белсат едзе»
«Белсат» у Жлобіне, на знакамітым беларускім Падняпроўі. Людзі пачалі сяліцца тут яшчэ ў бронзавым веку, больш за 3 тысячы гадоў таму! З даўніх часоў Жлобін – важны транспартны вузел. Таму і на гербе гораду – ладдзя. Паспрабуем акунуцца ў мясцовыя рэаліі.
19.09.2019
Кобрын і кіраўнікі «з БРСМ-аўскім уклонам». «Белсат едзе»
«Белсат» даехаў да паўднёвага беларускага гораду Кобрына, у якім яшчэ 120 гадоў таму толькі адзін на 100 называў сябе беларусам. Сёння беларусаў тут 88 адсоткаў. Чым яшчэ вядомы Кобрын? Доўгім спісам прадпрыемстваў у тэкстыльнай, харчовай і прамысловай галінах, якія працуюць. Чым жа ганарацца кобрынцы? Што думаюць пра свой горад і якімі праблемамі жывуць?
16.09.2019
Свіслач. Паміж «Дажынкамі» і рэальнасцю. «Белсат едзе»
«Белсат» даехаў да Свіслачы, гораду, які ў 13 стагоддзі быў сталіцай асобнага ўдзельнага княства, а зараз з’яўляецца сталіцай Свіслачскага раёну. Горад, у якім за апошнія 25 гадоў колькасць насельніцтва паменела на 25 адсоткаў. Але за 800 гадоў існавання Свіслач перажыла розныя катаклізмы. Мы ж пойдзем да свіслаччанаў і даведаемся, чым яны жывуць цяпер і што думаюць пра будучыню свайго гораду.
12.09.2019
Пінск – сталіца Палесся. «Белсат едзе»
«Белсат» у сталіцы Палесся. Пінск – горад музеяў, горад фестываляў ды культурная сталіца Беларусі ў 2019 годзе.
10.09.2019
Крупкі, дзе дзве бульбінкі – гэта дорага. «Белсат едзе»
Белсат у Крупках. Назва гораду паходзіць не ад слова «крупа», як можна было б падумаць, а ад расліны крупка, сямейства капусцяных. Убачыць яе можна і на гербе гораду. Нас сюды запрасілі мясцовыя жыхары. Паглядзім, як тут справы.
22.08.2019
Лёзна – малая радзіма Шагала. «Белсат едзе»
«Белсат» у Лёзне – на самай мяжы Беларусі з Расеяй. Колісь гэтыя мясціны былі часткаю ўладанняў князёў Агінскіх. А назва гораду верагодна паходзіць ад слова «лёзны», што значыць «чужы, прышлы».
20.08.2019
Крычаў – горад, які траціць надзею. «Белсат едзе»
«Белсат» у Крычаве. Гэта адзін з самых бедных гарадоў Магілёўшчыны. Горад на рацэ Сож мае даўнюю і цікавую гісторыю. Але менавіта тут разбураецца стэрэатып пра чысціню беларускіх гарадоў, а сярод людзей адчуваецца татальны брак усялякай надзеі.
14.08.2019
Мсціслаў, у якім «ёсць толькі помнікі». «Белсат едзе»
Белсат едзе па Мсціслаўшчыне і дабраўся да сэрца рэгіёну – Мсціслава. Гэты горад улады планавалі зрабіць турыстычным цэнтрам Беларусі. Што з гэтага атрымалася – паехала спраўдзіць нашая здымачная група.
12.08.2019