Грошы вырашаюць усё? У Менску квітнее назаконная будоўля
Ці можна незаўважна пабудаваць шматпавярховік на вачах ува ўсіх чыноўнікаў і мясцовых жыхароў без усіх неабходных для гэтага дазволаў? У вёсцы Копішча, што пад Менскам, прыватны забудоўнік даказаў – лёгка. А калі будоўлю спынілі ды пастанавілі зруйнаваць, ён прапанаваў падзяліцца часткаю прыбытку наўзамен парушэння закону. У народзе гэта завецца хабарам, або «адкатам».
01.04.2019