Павал Грыб

Літоўскі дэпутат: мяжа з незалежнай Беларуссю – гэта ўжо мяжа і з Расеяй
Літоўскія спецслужбы апублікавалі штогадовую справаздачу аб пагрозах нацыянальнай бяспецы. У тэксце шмат разоў узгадваецца Беларусь.
08.02.2020
Што звязвае паплечнікаў Лукашэнкі ды «Начных ваўкоў»?
Новыя страты Расеі ў Сірыі – бамбавік Су-24 разбіўся пад час узлёту з аэрадрому Хмеймім. Загінулі 2 лётчыкі. Сёння ж у Гомлі развітваюцца з Аляксеем Ярашэвічам, байкерам з прапуцінскай арганізацыі «Начныя ваўкі», які загінуў у Сірыі пры засакрэчаных абставінах. З вянкамі прыехалі госці з Расеі і… людзі ў аўтамабілях з беларускімі службовымі пропускамі.
10.10.2017
«Небяспечная для наведвання». Украінцы могуць перастаць ездзіць у Беларусь
Беларуска-ўкраінскія дачыненні пагаршаюцца. Афіцыйны Кіеў называе нашую краіну небяспечнай для наведвання. Тым часам афіцыйны ж Менск абвяргаць гэтыя засцярогі ды супакойваць паўднёвага суседа не спяшаецца. Новыя акалічнасці ў справе аб выкраданні расейскімі спецслужбамі грамадзяніна Украіны на тэрыторыі Беларусі – у матэрыяле Лолы Бурыевай.
14.09.2017
Украіна пагражае Беларусі за выкрадзенага ФСБ украінца
Беларусь – небяспечная краіна для ўкраінцаў. Хлопец паехаў у Гомель да дзяўчыны з Сочы, цяпер, імаверна, утрымліваецца ў СІЗА ў Краснадары. Бацькі кажуць пра выкраданне іхнага сына Паўла Грыба праз ФСБ. Ды ўжо напісалі заяву ў Генпракуратуру нашае краіны, упраўленне МУСу Гомельскай вобласці ды следчы камітэт Расеі. Факт мінання мяжы прызналі і беларускія памежнікі. Ці Беларусь яшчэ мае незалежнасць, ці расейскае ФСБ працуе без межаў? І ці могуць нашыя суседзі давяраць афіцыйнаму Менску?
31.08.2017
ФСБ незаконна выкрала ўкраінца ў Гомлі. Эксклюзіўныя падрабязнасці
За Беларуссю ўсё трывалей замацоўваецца імідж «шэрай» тэрыторыі, небяспечнай для… апанентаў пуцінскай Расеі. Чарговае паляванне – гэтым разам на жыхара Кіева – зладзілі ў Сінявокай расейскія спецслужбы. Пра паўнамоцтвы ФСБ у нашай краіне – Валеры Руселік.
28.08.2017