Парвіз Турсунаў

Экстрэміст ці ахвяра: за што ў Менску затрымалі таджыкскага футбаліста
Беларусь усё часцей пацвярджае непрыемную для нас выснову: шукаць паратунку ад палітычнага пераследу ў сябе на радзіме замежнікам не варта. Ну вось і яшчэ адзін прыклад. У менскім аэрапорце быў затрыманы былы футбаліст вышэйшай лігі Таджыкістану Парвіз Турсунаў, адлучаны на радзіме ад матчаў з-за… барады. Паводле знаёмцаў Турсунава, яго затрыманне адбылося яшчэ 18 верасня. Афіцыйныя прычыны затрымання ўсцяж невядомыя.
26.09.2018